Ажываюць гісторыі старонкі

Дзень беларускага пісьменства – свята кожнага, хто паважае родную мову і культуру, ахоўвае і ўзбагачае духоўную спадчыну, гэта асабліва важна ў Год народнага адзінства. Рэдкавічская сельская бібліятэка адзначыла гэту падзею. Для навучэнцаў мясцовай школы быў праведзены краязнаўчы ўрок “Ажываюць гісторыі старонкі”. Юнакам і дзяўчатам цікава было даведацца аб тым, што ўжо чацвёрты раз Гомельшчыне выпаў гонар прымаць ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства і друку. Тураў, Хойнікі, Рагачоў, а вось цяпер Добруш – малая радзіма народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Якая з’яўляецца цэнтрам кнігадрукавання, гістарычнай навукі, асветніцкай дзейнасці, музейнай справы і нацыянальнай культуры.

Навучэнцы разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа па мабільнаму музею ”Дарога памяці“ установы ”Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны“, што размяшчаўся пад час свята на Набярэжнай плошчы горада Добруш.. Адным з яскравых момантаў падарожжа стаў пазнавальны прыпанак. На якім ўдзельнікі мерапрыемства змаглі скарыстацца друкаванай машынкай таго часу.

Праз краязнаўчыя веды навучэнцы школы даведаліся пра адзін з прыгашэйшых гарадоў Гомельшчыны і найважнейшае свята беларусаў.

Комментарии закрыты.