Шчыра вітаем Вас на сайце
Дзяржаўнай установы культуры
“Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі”!!!
ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі” налічвае 17 бібліятэк. Гарадская: аддзел абслугоўвання і інфармацыі, дзіцяча-юнацкі аддзел, гарпасялковая, 15 сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 8 інтэгрыраваных.
У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай установы: Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”. У 2022 годзе 21 кастрычніка ў дзень нараджэння івана Андрэвіча Муравейкі беларускага і дзіцячага пісьменніка, журналіста, франтавіка, ганаровага грамадзяніна г.Любані Любанскай раеннай цэнтральнай бібліятэцы было прысвоена імя І.А.Муравейкі.
На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах (у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.
У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.
Камп’ютарызавана 17 бібліятэк, камп’ютарны парк налічвае 47 камп’ютараў. Для карыстальнікаў прадстаўлена 20 аўтаматызаваных месцаў, маецца 450 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС “Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, “Аналітыка”.
Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы:
“Духовность. Нравственность. Личность” (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);
“Расти с книгой, малыш!” (праграма для дашкольнікаў);
“Семья и книга: объединённые чтением” (аб’яднанне сям’і праз зносіны з кнігай);
“Подросток и библиотека — правовая зона” (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджвання прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);
“Душу исцелит добро” (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);
“З кнігай і здароўем па жыцці” (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак).
Раённыя праекты, конкурсы:
– Рэгіянальны краязнаўчы праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячоў літаратуры і мастацтва);
-Рэгіянальны краязнаўчы праект “Навукоўцы Любанскай зямлі” (актывізацыя дзейнасці па пошуку і збору гістарычных і сучасных звестак пра вядомых ураджэнцаў Любаншчыны);
– Кароткатэрміновы праект “Размаўляем па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);
– Бібліятэчны праект “Сонца на кніжнай старонцы” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей у летні перыяд);
– Інфармацыйна-пазнавальны праект «Город, в котором я живу» (знаемства дзяцей і юнацтва з прадпрыемствамі горада, пісьменнікамі-землякамі, вуліцамі горада, якія носяць імёны знакамітых землякоў нашай малой Радзімы);
– Краязнаўчы літаратурны праект (БД) «Любаншчына літаратурная»;
– Гісторыка-краязнаўчы праект (БД) «Виртуальный зал памяти»;
– Праект “Творческая Любанщина” (стварэнне платформы для самавыяўлення і ўзаемадзеяння мясцовых аўтараў, актывізаваць літаратурную супольнасць Любаншчыны, робячы творчасць даступнай і прывабнай для ўсіх узростаў);
– Праект «Живая книга» (сустрэчы з пісьменнікамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэзентацыі новых выданняў);
– Раённы праект «ВИЛБи» (сустрэчы з цікавымі, вядомымі людзьмі ў бібліятэцы, якія нарадзіліся ў Любанскім раёне і сталі вядомымі ў Беларусі);
– Раённы праект «Я словам слаўлю родны край» праздник поэзии и песни;
– Праект “ЧИП: читай, играй, познавай” (папулярызацыя чытання, развіццё крытычнага мыслення, камунікатыўных навыкаў і згуртаванне калектыву праз уцягванне ў займальную дзейнасць);
– Духоўны праект “Сердцем к небу” (распаўсюджванне ведаў аб культуры і духоўнасці, паглыбленае вывучэнне праваслаўнай літаратуры і садзейнічанне выхаванню асобы з багатым унутраным светам);
– Праект “Взгляд в будущее” (фарміраванне ў моладзі сацыяльнай адказнасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз прыцягненне ў чытанне і абмеркаванне актуальных пытанняў);
– Праект “Наполним милосердием сердца” (стварэнне ўмоў для паспяховай сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі людзей з ОВЗ у культурнае жыццё грамадства праз творчую і забаўляльную дзейнасць);
– Раенны конкурс апавяданняў з фотаздымкамі “Семейная реликвия”;
– Раенны конкурс мастацкага чытання “Стихи, рожденный войной…”;
– Раенны конкурс творчых работ “Беларусь: женское лицо эпохи” да Году беларускай жанчыны;
– Раенная анлайн-акцыя “С Днем рождения, Любань!;
– Раенны конкурс на лепшае відэавіншаванне “Моей любимой библиотеке – 105 лет!”;
– Раенны фотаконкурс “Семейное селфи: пойманные за чтением” у рамках Тыдня бацькоўскай любові;
– Раённы прававы інтэрнэт-конкурс «Во!круг детского права»;
– Раённы паэтычны квіз “Паклон таленту паэта” да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка І.А.Муравейкі;
– Раённы конкурс малюнкаў і плакатаў «Говорим здоровью – ДА!»;
Адрас:
223812 Мінская вобласць, г. Любань, вул. Першамайская, 33 Кантакты: дырэктар: 8(01794) 68-1-32 Е-mail: lyuban.bibl@lyuban.gov.by
