Тэлефон: 8(01794) 69-4-27 Рэжым работы: 8.00 – 17.00 Перапынак: 13.00 – 14.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :
– аказанне кансультацыйнай і практычнай дапамогі публічным бібліятэкам раёна;
– укараненне новых формаў работы ў дзейнасць бібліятэк;
– распрацоўка раённых мэтавых праграм і праектаў, акцый і конкурсаў;
– арганізацыя бесперапыннай адукацыі бібліятэчных кадраў;
– правядзенне аналізу работы бібліятэк на аснове статыстычных дадзеных штомесячных, квартальных і гадавых справаздач;
– правядзенне даследаванняў у бібліятэках;
– развіццё і ўдасканаленне новай мадэлі метадычнай службы, накіраванай на развіццё інавацыйнай работы ў бібліятэках;
– падрыхтоўка метадычных матэрыялаў у дапамогу рабоце бібліятэк.
У скарбонку памяці змешчаны папкі, альбомы:
– З гісторыі станаўлення бібліятэк Любанскага раёна;
– Духоўная скарбніца Любаншчыны;
– Бібліятэкі Любаншчыны: з гісторыі;
– Праз бібліятэкі — ў будучыню;
– Мы на старонках друку;
– Памяць: хроніка персаналій бібліятэчных работнікаў Любанскай РЦБС;
– Любанская ЦБС мовай лічбаў і фактаў;
– Візіткі бібліятэк Любанскай ЦБС.
Фонд аддзела: Спецыялізаваны фонд, прадстаўлены кнігамі, брашурамі і прафесійнымі часопісамі: «Бібліятэка прапануе»; «Библиополе»; «Бібліятэчны свет»; «Библиотечное дело», “Библиотековедение”; “Молодые в библиотечном деле”, якія аказваюць вялікую інфармацыйную падтрымку ў метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэк раёна.
Даведачна-пошукавы апарат: Сістэматычная картатэка метадычных матэрыялаў.
Змест дзейнасці: Спецыялісты аддзела прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі вучобы бібліятэчных кадраў. Праца па павышэнню кваліфікацыі накіравана на тое, каб дапамагчы бібліятэчным работнікам раёна зрабіць сваю працу больш разнастайнай, дапамагчы як рэкамендацыямі, так і практычнымі парадамі і аператыўнай інфармацыяй аб навінах. Для бібліятэчных работнікаў праводзяцца семінары, нарады, практыкумы, кансультацыі. Напрыклад, семінары-практыкумы: «Памяць у спадчыну: кніга і чытанне ў сістэме патрыятычнага выхавання моладзі» (2015) да Году моладзі; «Твая бібліятэка – твой стыль: фарміраванне пазітыўнага іміджу бібліятэкі як творчы працэс» (2016) у Год культуры; “Библиотерапия как инновационное направление в деятельности библиотек” (2017) у Год навукі; “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект” (2018-2019) да Году малой Радзімы; “Інавацыі ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі, ад практыкі — да паспяховай бібліятэкі” (2018-2019) у Год малой Радзімы; “Форум идей – копилка интересного опыта работы с несовершеннолетними” (2022) у Год гістарычнай памяці; “Проектная деятельность – залог успеха библиотеки” (2023) у Год міру і стварэння; “Духовно-нравственное воспитание детей и молодежи в условиях деятельности библиотек” у Год добраўпарадкавання (2025).
Адбылася абласная школа дырэктара на тэму: “Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна – мінулае і шляхі наступнага развіцця” (2018).
Прайшла калегія абласнога ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Обеспечение доступности, качества и разнообразия услуг, предоставляемых библиотеками Минской области” (2021).
Прынялі ўдзел у абласной школе метадыста “Актуальные вопросы методической деятельности библиотек”, афіцыйнае выступленне з тэмай “От идеи к реализации: работа методической службы в деятельности публичных библиотек Любанского района” (2024).
Прынялі ўдзел у абласным анлайн-семінары “Актуальные подходы к библиотечной статистике: требования, методика, контроль”, афіцыйнае выступленне з тэмай “Организация и ведение первичного учета документов в библиотеках Любанского района” (2025).
Пры аддзеле працуе клуб бібліятэчных работнікаў “Бібліяініка”. У праграме яго дзейнасці: абмен творчымі ідэямі, вопыт работы, дайджэст па актуальным тэмам. Асноўная мэта — авалодванне бібліятэчна-бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі навыкамі на сучасным этапе. Прайшлі метадычныя практыкумы па тэмах: “От информационной культуры — к компьютерной грамотности”; “От компьютерной грамотности — к компьютерной культуре”; “Тэарытычныя веды і практычныя навыкі работы з праграмай Movie Maker (стварэнне буктрэйлера, відэафільма)”; “Бібліятэкі ў сацыяльных сетках”; “Создание и использование Q-кодов в социальных сетях”; “Креатив-лаборатория организатора массовых мероприятий”; “Использование онлайн-сервиров по организации работы библиотечных учреждений”; “Издательская деятельность библиотек: от традиционных видов до электронных”; “Библиотечное лето: опыт, идеи, творчество”; “Новое, интересное, необычное в работе сельских библиотек”; “Библиотечное краеведение — территория больших возможностей”;методический день “Актуальные вопросы библиотечной практики текущего года”; “Библиотека в социальных сетях: основные принципы работы”; совет при директоре “Организация работы по вовлечению несовершеннолетних подучетной категории в организованные формы досуга”, круглый стол “Библиотека как центр доступа к правовой информации и коммуникации по вопросам права”, совещание “Организация библиотечного обслуживания населения публичными библиотеками Любанского района”, zoom-совещание “Как спланировать успешный год в библиотеке”, совещание “Итоги 2025 года. Библиотечный формат: перезагрузка”, обучающий семинар “Маркетинг и PR в библиотечном деле: привлекаем читателя”. Пры правядзенні семінараў для работнікаў бібліятэк выкарыстоўваюцца слайд-агляды і электронныя прэзентацыі, буктрэйлеры, відэафільмы. Аддзелам падрыхтоўваюцца метадычныя матэрыялы па асноўных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.
