Простая беларуская ежа

Беларуская нацыянальная кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення, пазнаёміць з беларускай культурай і з багатымі беларускімі звычаямі і традыцыямі. Кухня павінны актыўна ўзаемадзейнічаць і прыносіць карысць у развіцці і захаванні народнага багацця.

Беларуская традыцыйная ежа – адна з важнейшых частак матэрыяльнай культуры, якая поўнасцю звязана з этнічнай гісторыяй народа. Беларусь складаецца са шматлікіх рэгіёнаў, якія адрозніваюцца па шэрагу прыкмет, маюць свае комплексы страў і свае асаблівасці. Са значным павелічэннем сувязі паміж горадам і вёскай некаторыя асаблівасці зніклі і ў выніку гэтага працэса з’явіліся новыя.

 

Да нашых дзён захаваліся яшчэ на Любаншчыне ўнікальныя вёскі, у якіх, дзякуючы моцным традыцыям і абрадам, захоўваюць і перадаюць цікавыя рэцэпты нацыянальных страў будучаму пакаленню старэнькія бабулі і дзядулі, дзе можна ўбачыць увесь каларыт і звычаі мясцовага насельніцтва. 

 

 

 

 

 

 

Комментарии закрыты.