З 2008 года для насельніцтва 47 аддаленых вёсак працуе “Бібліятэка на калёсах”У сучасных сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах ўзрасла роля бібліятэк як найважнейшых культурных і інфармацыйных цэнтраў. Значна пашырыўся пералік бібліятэчных паслуг, ўдасканальваюцца тэхналогіі і формы бібліятэчнага абслугоўвання.

Пазастацыянарные формы работы бібліятэкі традыцыйна папулярныя ў бібліятэчным абслугоўванні. Добра вядомыя нашым чытачам такія паслугі, як работа бібліятэчных пунктаў, кніганашэнне, выезды бібліобуса ў аддаленыя вёскі. З усіх гэтых формаў за апошні час усё больш прыцягвае ўвагу бібліобус. З яго дапамогай дастаўляюцца насельніцтву кнігі і іншая друкаваная прадукцыя.

Фонд прадстаўлены беларускай, рускай і замежнай класікай, даведачнай і пазнавальнай літаратурай, гістарычнымі і жаночымі раманамі, дэтэктывамі, а таксама літаратурай для дзяцей і юнацтва. Вялікім попытам карыстаюцца перыядычныя выданні. Па меры неабходнасці фонд папаўняецца літаратурай па індывідуальных заказах чытачоў.

Перасоўная бібліятэка ажыццяўляе работу згодна з вызначаным графікам па загадзя вызначаным маршруце. Распрацавана 9 маршрутаў. Прынцып работы перасоўнай бібліятэкі – «Кнігу – ў кожны дом». У цяперашні час бібліятэка на калёсах абслугоўвае 47 населеныя пунктаў, з якіх 325 жыхароў сталі чытачамі бібліобуса. Кнігавыдача за бягучы перыяд часу складае 6681 экз., наведванняў – 1380.

У рабоце «бібліобуса» практыкуецца правядзенне мерапрыемстваў сумесна з аўтаклубам. Па водгуках жыхароў вёсак, такія сустрэчы з песняй і кнігай ўпрыгожваюць будні, робячы іх ярчэй і разнастайней. У красавіку адбыўся віншавальны канцэрт да дня Благавешчання ў Малагарадзяціцкім сельскім Савеце. У жніўні супрацоўнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі і вакальная група ветэранаў «Задорынка» Любанскі ТЦСАН наведалі в. Юшкавічы з музычна-віншавальнай праграмай “С книгой и песней на колёсах”. Для больш якаснага абслугоўвання чытачоў бібліобуса прымяняюцца і малыя формы работы. Агляд-дыялог “О новинках мимоходом”, прэс-агляд “Многоликий мир прессы”, бібліягід “В мире новых изданий”, бібліяанонс “Новинки месяца: прочитай, это интересно!”, прэзентацыя навінак “Империя бестселлеров”, запрашэнне да чытання “Книга современника” і інш.

Падчас стаянак ажыццяўляецца наглядная прапаганда літаратуры, праводзяцца тэматычныя гутаркі, рэкамендацыйныя агляды літаратуры, кансультацыі па паслугах, што аказваюцца раённай бібліятэкай. Інфармаванне чытачоў пра навінкі літаратуры вядзецца таксама з дапамогай «Інфармацыйнага бюлетэня новых паступленняў у фонд РЦБ». Прыезд бібліобуса ў кожную вёску багаты на незабыўныя сустрэчы з людзьмі. Пажылыя людзі – гэта катэгорыя людзей, якая патрабуе павышанай увагі і клопату з боку работнікаў культуры. Яны заўсёды з радасцю карыстаюцца паслугамі бібліобуса і з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з кнігай.

Графік работы бібліобуса
па абслугоўванню чытачоў маланаселеных вёсак  раёна на 2022 год

Пры непрадбачаных абставінах выезд пераносіцца, чытачы папярэджваюцца па тэлефоне.