Вечна «Новая зямля»

 

100 гадоў таму Якуб Колас завяршыў працу над сваёй галоўнай эпічнай паэмай – “Новая зямля”. У Год міру і стварэння як ніколі актуальна звярнуцца да твора класікі, у кожным радку якога з гонарам гучыць – “Мы – беларусы!”

Паэма “Новая зямля” – класічны твор нацыянальнай літаратуры, у якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца 19 стагоддзя.

Твор распавядае пра жыццё вяскоўцаў, пра іх мары аб лепшай будучыні. Паэма з першых і да апошніх радкоў уяўляе гімн працы хлебароба на зямлі. У ёй кожны радок прасякнуты адной думкай: зямля павінна належыць толькі таму, хто на ёй працуе, і тады яна забяспечыць селяніну поўную волю, незалежнасць, дабрабыт, права на павагу.

Карціны жыцця і быту сялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды.

“Новая зямля” – эпахальная з’ява не толькі ў гісторыі нацыянальнага ліра-эпасу, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа.

Якуб Колас марыў, каб ягоны твор знайшоў свайго чытача не толькі на працягах роднай Беларусі. У 1948 годзе ў лісце да галоўнага рэдактара выдавецтва “Советский писатель” Пятра Чагіна ён пісаў: “Лічу, што славянскімі народамі будзе з цікавасцю прачытана гэта паэма. Яна – асноўная паэма ва ўсёй маёй паэтычнай творчасці”.

Па родных мясцінах Якуба Коласа

Комментарии закрыты.