1 верасня 2022 года у рамках “Года гістарычнай памяці” на базе Любанскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў Дзень ведаў (пазнавальны ўрок) “Нашы землякі – наш гонар” для навучэнцаў 7 класа Любанскай СШ № 1 г.Любані.
Бібліятэкар Слівец Надзея Іванаўна расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра малую Радзіму, якая бясконца жыве ў нашых сэрцах і ў творах нашых знакамітых пісьменнікоў-землякоў, якія сваімі вершамі, творамі ўслаўлялі нашу Радзіму.
Мой мілы край,мой родны кут… Пра Любаншчыну можна казаць бясконца. Бо ёсць, што пра яе казаць і імён, што ўслаўляюць яе нямала. Любанская зямля выгадавала шмат выдатных літаратурных дзеячаў. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі велізарны ўклад у гісторыю культуры Любаншчыны. Сярод іх ёсць знакамітыя асобы, пра якіх ведаюць усе – Іван Андрэевіч Муравейка, Ніна Васільеўна Маеуская, Уладзімір Андрэевіч Паўлау. Усе яны прайшлі складанымі жыццёвымі сцежкамі, перажылі ваеннае і пасляваеннае ліхалецце, смерць сяброў і родных, але сэрца заўсёды імкнулася да бацькоўскага краю, да сваёй зямлі.
Пісьменнікі пісалі творы пра Радзіму, навукова-паэтычныя, а таксама для дзяцей і пра дзяцей. Але заўсёды раілі чытачым любіць сваю Радзіму, свой край, сваю мову. Таму што з мноства дарог, што вядуць чалавека ў свядомае жыццё, самай памятнай застаецца сцежка дзяцінства, радзімы куточак. Як птушкі вяртаюцца ў свае гнёзды так і мы, як тыя птушаняты, распраўляем свае крылы, набіраемся моцы, веры ў сябе, туту на нашай Радзіме, якая завецца – Бацькаўшчына. У кожнага чалавека, кім бы ён не стаў, ёсць свае вытокі, свой пачатак шляху, які выправіў яго ў вялікае жыццё. Гэта павінен памятаць кожны, а асабліва маладое, падрастаючае пакаленне.
Дзеці ўважліва слухалі, адказвалі на пытанні, былі актыўнымі суразмоўцамі. Усе ўдзельнікі засталіся пад добрымі ўражаннямі. А напрыканцы вучням далі параду – “Давайце заусёды памятаць імёны знакамітых землякоў, якія сваёй творчасцю праславілі наш родны край, нашу Любаншчыну”.

