Гадзіна гонару “Ганаруся, што беларусам завуся”

У Соснаўскай сельскай бібліятэцы-філіял №38 з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чытай – кампанія” адбылося чарговае паседжанне, гадзіна гонару “Ганаруся, што беларусам завуся” (да Дня народнага адзінства). Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, што гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных свят і звязаны з подзвігамі нашых продкаў, якія згуртаваліся ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
У канцы мерапрыемства дзецям было прапанавана на крыльцах бусліка напісаць пажаданні ўсім беларусам. Пажаданні ад дзяцей былі розныя, жадалі моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця, спакою, радасці, дабрабыту і ўсяго найлепшага. Няхай ўсе пажаданні спраўдзяцца!

Комментарии закрыты.