З ДНЁМ ПЕРАМОГІ 9 МАЯ

Мінула 73 гады з пераможнага мая 45-га года. Нараджаецца ўжо чацвёртае пакаленне людзей, не дасведчаных нягод і жахаў ваенных гадоў. Пройдуць яшчэ гады, зменіцца яшчэ не адно пакаленне, але ў сэрцах беларусаў захаваецца памяць аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў. А выпакутаваны стратамі, дзень Перамогі застанецца для нас сімвалам гонару за іх, за тых, хто ў самай цяжкай, жорсткай і кровапралітнай вайне адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы, сімвалам мужнасці, велічы, сілы духу і волі нашага народа. Таму ў гэты дзень кожны з нас успамінае і аддае даніну павагі ўсім тым, хто не шкадаваў сябе на палях бітваў, хто сваёй працай набліжаў перамогу ў тыле, усім тым, хто перажыў гэтыя цяжкія чатыры гады. У публічных бібліятэках  да гэтага свята прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы.

ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ ПЕРАМОГІ!!!

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *