Раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект”

28 красавіка на базе Рачэнскай сельскай бібліятэкі аграгарадка Рачэнь, адбыўся раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект” у рамках Года малой Радзімы. Удзельнікі семінара спачатку наведалі Обчынскі Дом народнай творчасці і сельскую бібліятэку. Цеснае супрацоўніцтва і зладжаная работа работнікаў установы, якія арганізавалі сустрэчу і міні-канцэрт, частавалі вялікоднымі пірагамі і яйкамі, хлебам і квасам, на высокім узроўні была адзначана прысутнымі. Дырэктар  установы Савошка Л. М. правяла экскурсію па Дому народнай творчасці, расказала пра работу і падзялілася планамі на будучае. Далей удзельнікі семінара наведалі бібліятэку. Бібліятэкар Драбышэўская В.А. расказала, якая работа вядзецца ў краязнаўчым напрамку і ў рамках Года малой Радзімы, паведаміла прысутным пра вядомага навукоўца любанскай зямлі земляка Дастанку А.П., прадэманстравала выставу з фотаздымкамі. Затым правяла невялікі экскурс па этнаграфічнаму міні-музею “Беларуская хатка”. Далей удзельнікі семінара накіраваліся ў аграгарадок Рачэнь, дзе іх ўжо з хлебам-соллю сустракалі на парозе сельскага Дома культуры бібліятэкар Лапановіч В.Ц. і мастацкі кіраўнік Чыжык Ірына.

Выставы народных майстроў  былі арганізаваны і прадстаўлены невялікім экскурсам у фае:

“Выцінанкі” – Адзінец Наталлі Рыгораўны;

“Траўніца” – Рудзько Зоні Ігнатаўны;

“Саламяныя вырабы” – Ціханоўскага Уладзімір Аляксандравіча;

“Вырабы з атласнай стужкі і паперы” – Кірдун Аліны Ігараўны.

На бібліятэчнай секцыі разглядаліся пытанні:

– “Роля бібліятэкі ў прыцягненні грамадскасці да захавання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей” . (Ермак В.А., дырэктар ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”);

– “Бацькоўская радзімая зямля. Метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу рабоце па краязнаўству”. (Баброўнік С. А., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу );

– “Пошукавая і даследчая дзейнасць па краязнаўству”. (Грытчанка Д.І. – метдыст АБМ);

– “Бібліяграфія – арыенцір у свеце літаратуры і мастацтва”. Агляд бібліяграфічных крыніц. (Гіль І.М., бібліёрграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі);

– “Арганізацыя работы і выкарыстоўванне краязнаўчага фонду бібліятэк” (Ермакова Т.М. – загадчык АКА і ААФ);

– “Гісторыка-культурная спадчына рэгіёна “Тут карані, адсюль вытокі”. (Лапановіч В.Ц. – бібліятэкар  Рачэнскай с/б) у ходзе экскурсіі па бібліятэцы бібліятэкар засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў семінара на тым, якую ролю адыгрывае інтэр’ер бібліятэкі ў папулярызацыі гістарычнай спадчыны мясцовасці. Падзялілася вопытам работы па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны свайго рэгіёна;

– “Работа бібліятэкі па збору і захаванню матэрыялаў па ганчарству вёскі Дарасіно”. (Бандарэц С.А. – бібліятэкар Дарасінскай с/б), якая падрыхтавала краязнаўчы ўрок па краязнаўству і расказала пра ганчарнае рамяство і вядомых ганчароў вёскі Дарасіно;

– “Прапаганда і захаванне фальклорнага мясцовага мастацтва на прыкладзе творчага супрацоўніства бібліятэкі і клуба”. (Жаўрыд С.А. – бібліятэкар Пластокскай с/б), падзялілася вопытам работы цеснага супрацоўніцтва з сельскім клубам па прапагандзе, захаванню і вывучэнню мясцовага фальклора сярод падлеткаў разам з  творчым калектывам “Беражнічка”.

Пры падвядзенні вынікаў загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Баброўнік С.А. засяродзіла ўвагу на стан краязнаўчай дзейнасці і на магчымасці гэтага накірунку работы ў публічных бібліятэках раёна. Вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю, пошукавая дзейнасць  дапамагае адкрываць невядомыя старонкі аб роднай Любаншчыне. Бібліятэкі імкнуцца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да лёсу сваёй бацькаўшчыны, яе людзей, да сутнасці і адказнасці за будучае. На працягу многіх гадоў краязнаўчая работа з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці публічных бібліятэк раёна і ажыццяўляецца ў рамках рэгіянальнага краязнаўчага праекта “Наша спадчына”. Дзякуючы сваёй дзейнасці бібліятэкі становяцца інфармацыйнымі цэнтрамі бібліятэчнага краязнаўства, дзе краязнаўчыя рэсурсы збіраюцца, захоўваюцца, знаходзяцца ў адкрытым доступе і шырока прапагандуюцца асабліва сярод падрастаючага пакалення. Вядзецца і папаўняецца краязнаўчая база дадзеных “Любаншчына – гонар наш”. 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *