У гэтым годзе раённая газета “Голас Любаншчыны адзначыла свой 90-гадовы юбілей”.
У аздараўленчым лагеры “Арэса” на чацвёртай змене ў першым атрадзе “Юнацтва” прайшоў юбілейны прэс-агляд “Дарагая наша раёнка”. Мерапрыемства падрыхтавала бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі Слівец М.Л. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з нумарамі газеты з 2020 па 2022 гады. Пры садзейнічанні галоўнага рэдактара газеты Таццяны Матусевіч рабяты азнаёміліся з тымі газетамі, якія выдаваліся вельмі даўно.
Цікава было даведацца, што раённая газета адно са старэйшых друкаваных выданняў Беларусі, яе гісторыя пачала свой адлік з 1932 года. Рэдакцыя не прыпыняла сваю работу і ў гады вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі газеты інфармавалі пра партызанскі рух на любаншчыне. Пасля вайны раёнка змяніла назву на “Будаўнік камунізму”, а сучасную атрымала толькі ў 1991 годзе.
Кожны нумар насычаны цікавай інфармацыяй пра жыццё роднай Любаншчыны.
Парадавала тое, што многія нумары дзеці, што адпачывалі ў лагеры, чыталі і дома, аднак некаторыя цікавыя для іх рубрыкі перачыталі зноў. Вылучыліся Дмітрый Беразун, Юлія Лагун, Ілья Дзяругін, Хрысціна Аленік, Дзмітрый Бубіч, Уладзіслаў Караленя і іншыя. Дзіяна Стральцова выразна і эмацыянальна прачытала легенду “Адкуль пайшла назва ракі Арэса?”, а Дарына Нікіціна напісала душэўнае пажаданне з прыгожым юбілеем, які сімвалічна супаў з Годам гістарычнай памяці.
Шчыра віншуем супрацоўнікаў газеты “Голас Любаншчыны” з 90-гадовым юбілеем выдання. Жадаем плённых поспехаў, творчых знаходак і дасягнянняў, каб памножыць добрыя традыцыі Любанскага краю.
Матэрыял узяты з газеты “Голас Любаншчыны, № 32, 12 жніўня 2022 года”


