Песняры зямлі беларускай

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас — гэта Якуб Колас і Янка Купала.

Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова.

Вялікай падзеі прысвечана літаратурная імпрэза “Песняры зямлі беларускай”, якая прайшла ў летнім аздараўленчым лагеры “Арэса”. Удзельнікі пазнаёміліся з творамі аўтараў, артыкуламі, кнігамі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчы шлях юбіляраў, фотаздымкі. Юнакі і дзяўчаты прадэкламавалі вершы пісьменнікаў на свой выбар. Кожны знайшоў тое, што шукае душа. Глыбіня спадчыны класікаў бязмерна. З гэтым згодны іх сучаснікі.

“Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі. Магутная яна і чыстая, і высокая. Высокая, бо матывамі сваімі праўдзівая. Чыстая, бо мілагучная і майстэрская, а магутная, бо заўсёды была яна з народам”, — напісаў П. Тычына.

“Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст – няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, няма ў яе гісторыі такой старонкі, дзе б не ззяла слаўнае яго імя, не праявілася б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту», — сцвярджаў Іван Мележ.

І для простага чытача Купала і Колас – выразнікі душ і спадзяванняў не толькі цэлага народа, але і кожнага з нас, прыклад духоўнай культуры, маральнай чысціні і патрыятызма.

Комментарии закрыты.