Песняры народных душ

140 гадоў таму, 7 ліпеня 1882 года, у фальварку Вязынка Маладзечанскага раёна нарадзіўся Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) – беларускі паэт, драматург, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Да юбілею беларускага песняра ў публічных бібліятэках ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” прайшлі мерапрыемствы:

У Обчынская сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Ён і сёння з намі, наш Купала”

Юбілейная выстава “Гучыць, ляціць Купалаў голас” Дарасінская с/б

кніжная выстава “Пад сузор’ем Купалы і Коласа” Загальская с/б

Гадзіна чытання “Ляціць, гучыцць голас Купалы і Коласа” прайшла ў Соснаўская сельскай бібліятэцы, філіале №38

Літаратурная вечарына “З Купалам у сэрцы” прайшла ў Малагарадзячыцкай сельскай бібліятэцы. З уступным словам выступіла бібліятэкар Малагарадзяціцкай сельскай бібліятэкі Седзіна Святлана Мікалаеўна, якая паведаміла, што ў год гістарычнай памяці мы адзначаем 140-я ўгодкі з дня нараджэння нашага славутага майстра паэтычнага слова Янкі Купалы, а таксама прадставіла гасцей вечарыны, настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры Шэўчык Валянціну Мікалаеўну і Семеновіч Людмілу Пятроўну, а таксама краязнаўца, Вялічка Анатоля Іосіфавіча.
З жыццёвым і творчым шляхам песняра беларускага народа азнаёміла прысутных выкладчык беларускай мовы і літаратуры мясцовай школы Валянціна Мікалаеўна Шэўчык. Свой аповед яна дапаўняла чытаннем урыўкаў з вершаў¸паэм знакамітага паэта. У гэтым ёй дапамагалі вучні Герцмановіч Максім чытаў верш “А хто там ідзе?” ,Фурсевіч Юлія верш “Жняя”. З задавальненнем слухалі ў выкананні Наталлі Раманчык верш “Лён” і паглядзелі відыяролік з раённага інтернэт-конкурса «Песняры роднай зямлі», намінацыя «Чытаем Купалу і Коласа разам» дзе Наталля заняла першае месца. Адзін з вершаў Янкі Купалы вывучаемы ў школе ўзгадала былы галоўны заатэхнік саўгаса “Гарадзячыцы” Петрыкава Серафіма Аляксандраўна.
Настаўніца Семяновіч Людміла Пятроўна засяродзіла ўвагу на лірыцы ў творчасці Купалы і яго цёплых, сардэчных адносінах з яго жонкай Станкевіч Уладзіславе Францаўнай. Чытала ўрыўкі з верша “Явар і каліна”.
Заключным акордам было выступленне краязнаўца Вялічка Анатоля Іосіфавіча, які раскрыў тэму творчай камандзіроўкі Купалы ў наш раён. Таксама ўзгадаў што твор Янкі Купалы “Над ракой Арэсай” гэта мясціны, дзе Анатоль Вялічка нарадзіўся і ўзгадаваўся, пасёлак Сосны і Камуну імя “БВА” у якой ён пражыў больш 30-ці гадоў, аб той рабоце проведзенай з вучнямі камунараўскай школы імя Янкі Купалы. Падчас выступлення чытаў свае выршы, прысвечаныя песняру, прароку, слыннаму сыну Беларусі.
Закончылася вечарына чытаннем верша лаўрэата прэміі імя Янкі Купалы Яўненіі Янішчыц “Ружы”, які прачытала з душой Валянціна Мікалаеўна і ўсклала ружы на столік да партрэта Янкі Купалы. Прысутныя стоячы ўшанавалі памяць паэта.
Сваімі ўражанямі падзяліся загадчык СДК Мігун Ніна Іванаўна, сацыяльны педагог Касабуцкая Людміла Іванаўна, ветэран педагагчнай працы Шэўчык Мікалай Мікалаевіч, вучні школы.
Напрыканцы паслухалі песню ў выкананні Анатоля Ярмоленка Янка Купала.

Комментарии закрыты.