3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка

Адзначаць у гэты дзень прафесійнае свята пісьменнікаў было вырашана ў 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба — міжнароднага саюза пісьменнікаў (ад англійскага скароту PEN — poets, essayists, and novelists).

Віншуем усіх пісьменікаў, аматараў літаратуры і чытачоў! 

Прапануем некалькі афарызмаў на тэму асобы літаратара і ўласна літаратуры.

Сапраўдныя пісьменнікі — сумленне чалавецтва. Л. Феербах

Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс. М. Танк

Каб былі задаволеныя твае чытачы, не будзь залішне задаволены сабой. Вальтэр

Пісьменнік, калі ён добра працуе, мімаволі выхоўвае многіх сваіх чытачоў. Э. Хэмінгуэй

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто — і тады пераможаш. Ул. Караткевіч

Дзейсны пісьменнік, каб падтрымліваць сваю рэпутацыю, павінен або абрабляць новае поле, або збіраць багацейшы ўраджай са старога. Ф. Купер

Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды. Л. Геніюш

Свабоду зробіш не на вуліцы, а ўнутры чалавека, — вось дзе адбываецца самае галоўнае, барацьба дабра са злом, як казаў яшчэ Дастаеўскі. А калі душа пустая, то пабяжыш на вуліцу з сякерай. С. Алексіевіч

Дарогі, якія вядуць да мастацтва, поўныя церняў, але на іх удаецца зрываць і цудоўныя кветкі. Жорж Санд

Самае каштоўнае — у жыцці і ў вершах. М. Цвятаева

Матэрыял узяты з інтэрнэт-рэсурса

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка прапануе вашай увазе кніжную выставу “Пад блакітным небам Беларусі: пісьменнікі пра Беларусь”

Комментарии закрыты.