Шпілеўскі Павел Міхайлавіч – 195 гадоў з дня нараджэння

Шпілеўскі Павел Міхайлавіч (31 кастрычніка (12 лістапада) 1823 – 17 (29) кастрычніка 1861) – беларускі этнограф, публіцыст, літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. 

У публічных бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя юбіляру. Так, 25 кастрычніка работнікамі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі была праведзена літаратурная гадзіна “Збіральнікі скарбаў народных” да 195-годдзя з дня нараджэння У. Сыракомлі і П. Шпілеўскага з членамі клуба “Чытаем разам” у ТЦСАН. Прысутных пазнаёмілі з жыццёвымі і творчымі шляхамі нашых знакамітых землякоў, чыталі ўрыўкі з іх твораў, адказвалі на пытанні віктарыны.

У Тальскай сельскай бібліятэцы таксама прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 195-годдзю з дня нараджэння Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага.

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *