Гульнёвая праграма “Пад сямейным парасонам”

15 мая ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “Пад сямейным парасонам” да Міжнароднага дня сям’і. Для ўдзелу былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту ТЦСАН. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны конкурсы прыказак, загадак, віктарыны і займальныя гульні “Шустрый поварёнок”, “Книжные родственники”, “Дом своёй мечты”, “Самая музыкальная команда” і многія іншыя. Сумаваць на гэтым свяце не давялося нікому. Канкурсанты паказвалі свае таленты і ўменне, уклаўшы пры гэтым долю гумару ў падрыхтоўцы заданняў.

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *