Восьмае раённае свята паэзіі і песні “Я словам слаўлю родны край” прысвечана юбілейнай падзеі года на Любаншчыне – 90-годдзю з часу выхада паэмы Янкі Купалы “Над ракой Арэсай”. У гэтым годзе свята адбылося ў весцы Камуна Любанскага раёна.
Крыніцай натхнення ў далёкія 30-я гады ХХ стагоддзя для песняра зямлі беларускай Янкі Купалы стала Любаншчына, якой ён прысвяціў паэму «Над ракой Арэсай». Пісьменнік, наведваючыся ў Камуну, захапляўся мясцовымі краявідамі, працавітасцю людзей, якія асушалі непраходныя балоты. Так склалася ў вёсцы Камуна, што імя беларускага песняра, яго паэма назаўсёды перапляліся з гісторыяй вёскі. Нашчадкі камунараў, з гонарам цытуюць радкі з паэмы ў якой Янка Купала паказаў небывалы гераізм, самаадданасць ідэі, працоўны подзвіг простага чалавека. Для камунараў, паэма Янкі Купалы “Над ракой Арэсай” – паэтычны дакумент гісторыі вёскі, маленькага куточка Беларусі, праслаўленага далёка за межамі нашай краіны вялікім песняром. І зараз наш час праслаўляць паэта, радкі яго паэмы.
Свята адбылося на пляцоўцы каля Камунараўскага сельскага дома культуры. Урачыстае адкрыццё “Купалава слова” распачала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.М.Аляксеева.
На святочных пляцоўках Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі разгарнула інтэрактыўную выставу друкаванага слова “З верай у свой край…” (Янка Купала ў вялікім фармаце сядзіць за сталом, побач абсталяванне таго часу 1930-х гадоў. Удзельнікам прапануюць дапісаць пісьмовым пяром радкі з паэмы “Над ракой Арэсай”, пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, пагуляць у гульні). Выстава “Любань – щедроты и изобилия“, якую арганізавалі бібліятэчныя работнікі, ў рамках праекта “Город в котором я живу” прадставіла прадукцыю прамословых прадпрыемстваў горада Любань, работнікі запрасілі прысутных паўдзельнічаць у латарэі.
Работнікі клубных устаноў арганізавалі выставы народных майстроў і выставу-продаж “Самна есці” з прысмакамі беларускай народнай кухні.
На свята былі запрошаны госці з рэгіёна – клуб народных паэтаў Старадарожчыны “Арэскія вытокі” ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка” (назва клуба нарадзілася дзякуючы рацэ Арэсе, якая працякае праз Старадарожскі раён, і якую апеў народны паэт Беларусі Янка Купала). А таксама клуб аматараў самадзейных паэтаў Любаншчыны “Жывіца” Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі. Госці свята наведалі музей меліярацыі і прашлі экскурсійным маршрутам па каменнаму летапісу ў вёсцы Камуна.
Традыцыйна на свяце прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Тут мой выток і тут маё натхненне” у пяці ўзроставых катэгорыях, на якім удзельнікі дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, пісьменнікаў-землякоў Любанскай зямлі і асабістыя сачыненні, якія ў вершаваных радках праслаўлялі зямлю сваіх бацькоў – багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і дабразычлівасць яе жыхароў, выказвалі прызнанне ў шчырай любові да яе.
Узнагароджванне гасцей свята, пераможцаў конкурса чытальнікаў правялі члены кампетэнтнага журы.
Канцэрт “Паэзіі і музыкі спатканне” лірычнымі душэўнымі песнямі з удзелам мясцовых калектываў завяршыў свята.
