Я словам слаўлю родны край

 Крыніцай натхнення ў далёкія 30-я гады ХХ стагоддзя для песняра зямлі беларускай Янкі Купалы стала Любаншчына, якой ён прысвяціў паэму «Над ракой Арэсай». Пісьменнік, наведваючыся ў Камуну, захапляўся мясцовымі краявідамі, працавітасцю людзей, якія асушалі непраходныя балоты.

“У той далёкі час пісьменніцкія брыгады часта выязджалі ў калгасы, саўгасы, на заводы і фабрыкі. У выніку такіх паездак з’яўляліся творы, якія адлюстроўвалі сацыяльна-грамадскі працэс таго часу. Адна з такіх творчых камандзіровак адбылася у маі-чэрвені 1933 года і ў камуну імя БВА і саўгас імя Десяцігоддзя БССР. Да нас прыехалі Платон Галавач, Уладзімір Хадыка і Янка Купала. Вынік камандзіроўкі – лірычная паэма-рэпартаж Янкі Купалы “Над ракой Арэсай”, якая была надрукавана ў канцы чэрвеня 1933 года ў газеце “Звязда”. Аднак не сацыяльны заказ стаў крыніцай творчасці, колькі ўражанне ад поспехаў камунараў. У гутарцы з карэспандэнтам газеты “Литературный Ленинград” у час 1-га Усесаюзнага з’еда Савецкіх пісьменнікаў Янка Купала сказаў: “Калі я ехаў у гэты калгас, я не думаў пісаць. Паэма сама склалася нечакана для мяне самога, калі я ўбачыў незвычайныя кантрасты. Яшчэ 2-3 гады назад тут было непраходнае балота, дрыгва, дзе гінулі людзі, калі яны збіваліся з вузкай сцежкі. Цяпер там велізарны калгас. Асушана некалькі тысяч гектараў. Праведзены добрыя дарогі, нават вузкакалейка пракладзена. Гэта сацыялістычнае пераўтварэнне зямлі зрабіла на мяне вялікае ўражанне, і за некалькі дзён да ад’езду з камуны я пачаў працаваць над паэмай”.

Яўген Пясецкі

У гытым годзе кніга адзначае 90-гадовы юбілей з часу выхада паэмы “Над ракой Арэсай”.

ЗАПРАШАЕМ!!!

Усіх хто цікавіцца гісторыяй нашага краю, прыхільнікаў літаратурнага слова і паэзіі, а таксама душэўнай, лірычнай песняй.

Комментарии закрыты.