3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, у гарадскім парку культуры і адпачынку Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі арганізавала і правяла літаратурны квэст “Зямля, апетая паэтамі”, на якім былі прадстаўлены знакамітыя пісьменнікі-землякі: Іван Муравейка, Уладзімір Паўлаў, Ніна Маеўская, Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, Павел Шпілеўскі.

