20 красавіка 2023 года на тэрыторыі Храма Праабражэння Гасподняга г. Любань адбылося вялікае свята – Дзень праваслаўнай культуры “Хрыстос уваскрэсе, радасць мая!” Удзел прынялі культурныя і адукацыйныя ўстановы горада, а таксама раёна.
Велікодная выстаўка-кірмаш Любанскай дзіцячай школы рамёстваў, інтэрактыўная пляцоўка “Светлый праздник Пасхи” аддзела па рабоце з дзецьмі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі, канцэртная праграма творчых калектываў: ансамбль “Околица”; вакальны гурт “Сяброўкі”; артысты тэатральнага аб’яднання “Ангелочек” ДУА “Сярэдняя школа √3 г.Любані імя Г.Л.Сячко”, “Шчабятушкі” – фальклорны ансамбль Любанскай дзіцячай школы мастацтваў і госці з Старадарожскага раёна – ансамбль народнай песні “Языліца”.
З Божым словам і благаслаўленнем звярнуўся благачынны праваслаўных цэркваў Любанскай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун, павіншаваў усіх са святам Светлага Хрыстова Уваскрэсення!


