Размаўляем па-беларуску

21 лютага, ужо дзевяты раз прайшоў раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску”. Для ўдзелу ў ДУ “Любанскі музей народнай славы” сабралася 10 каманд навучэнцаў адукацыйных школ Любанскага раёна. Віктарына складалася з дзесяці заданняў: “Загадкі”, “Перакладаем словы”, “Перакладаем сказ”, “Антонімы”, “Тлумачым”, “Прадоўжыць прыказку”, “Літаратурная крыжаванка”, “Скласці слова з прапанаваных літар”, “Паэтычны”, “Назваць рэчы народнага побыту”.

Пераможцы конкурса:

1 месца – каманда “Несцерка” ДУА “Гімназія №1 г.Любані”;

2 месца – каманда “Берагіня” ДУА “Атраднаўская СШ Любанскага раёна”;

3 месца – каманда “Сузор’е надзей” ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Любані”

Пераможцы конкурса-віктарыны ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры на памяць.

 

Комментарии закрыты.