Максім Танк з’яўляецца адным з найбольш вядомых беларускіх паэтаў. Яго творчасць мела важнае значэнне для развіцця беларускай літаратуры не толькі ў мастацкім, але і нацыянальным сэнсе: бо ён шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай мовы, перакладаў на яго кнігі і ўсяляк дбаў за яго развіццё.
Максім Танк пакінуў не толькі вялікую літаратурную спадчыну, але і свае жыццёвыя ўрокі. Урокі мудрасці і дабрыні, прастаты і сціпласці. Урокі вернасці Беларусі, якую бязмежна-горача любіў, вернасці і ўдзячнасці сваім бацькам і дзядам.
Сёлета 17 верасня Беларусь святкуе 111-гадоў з дня нараджэння Максіма Танка. Цікавыя факты з жыцця класіка, якія павінен ведаць кожны прыхільнік беларускай літаратуры.
ЗАПРАШАЕМ на літаратурны экскурс для знаёмства

6 лютага 2023 года ў чытальнай зале Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя І.А.Муравейкі ў супрацоўніцтве з установай “Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры” прайшла прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы “Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…”. Літаратурны экскурс правяла супрацоўнік музея Кароткіна Валянціна, загадчык навукова-асветніцкага аддзела.


