ГИМН МИНСКОЙ ОБЛАСТИ
Край наш легендарны, ты непараўнаны,
Шчодры Нарачанскаю красой.
Веліччу сталіцы нашай гераічнай,
Дзіўнага Заслаўя даўніной.
Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Беражэм Купалы, Коласа Радзіму,
Запаведзь народных змагароў.
3 намі светлы геній юнага Максіма,
Спадчына вялікіх «Песняроў».
Міншчына – ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,
Заставайся вечна маладой.
Родная старонка наша дарагая,
Ты наш лёс і песня i спакой.
Міншчына – ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
музыка Алены Атрашкевіч скачаць Гімн (1,5 Мб)
словы Васіля Жуковіча
Post Views:
186