Вечар-партрэт “Знакавыя постаці Беларусі”

«Вечар-партрэт «Знакавыя постаці Беларусі», прысвечаны 140-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа прайшоў на базе чытальнага зала аддзела абслугоўвання і інфармацыі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. З дапамогай відэапрэзентацыі госці ўспаміналі аб жыццёвым і творчым шляху класікаў беларускай літаратуры, адкрывалі новыя старонкі біяграфіі, цікавыя факты з жыцця, слухалі ўрыўкі з твораў. З музычнымі нумарамі выступілі ўдзельнікі вакальнага гурта ветэранаў “Задорынка”.

Комментарии закрыты.