10-11 чэрвеня ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” ў складзе творчай дэлегацыі Любанскага раёна прымала удзел у ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022”, які быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. У агульнай экспазіцыі Мінскай вобласці “Партал часу. Міншчына: гісторыя і сучаснасць” установамі культуры Любанскага раена была прадстаўлена гісторыя партызанскага руху. На партызанскай кухні можна было пачаставацца традыцыйным хлебам, у партызанскай школе пагартаць даваенныя падручнікі, напісаць тэкст на друкаванай машынцы… І , вядома, праверыць сваю эрудыцыю і ўдачу ў інтэрактыўных гульнях.










