Памяць жыве ва ўспамінах і творчасці

Год таму, 5 сакавіка 2021 года, перастала біцца сэрца І.А.Муравейкі, старэйшага лейтэнанта, ветарана вайны, ганаровага грамадзяніна г.Любані, лаўрэата літаратурнай прэміі імя В.Віткі, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, аўтара больш за дваццаці кніг. Але памяць жыве ва ўспамінах, у творчай спадчыне нашага дарагога пісьменніка-земляка Івана Андрэевіча.

Любаншчына стала калыскай паэтычнай творчасці паэта. Сустрэчы з ім заўсёды былі цёплыя, душэўныя.

Так склаўся літаратурны лёс пісьменніка, што ведаем мы яго як найбольш дзіцячага пісьменніка, паэта. Дзесяткі вершаваных зборнікаў для маленькіх, якія напісаў Іван Андрэевіч з цеплынёй, шчырасцю, замілаваннем і пяшчотай даўно і надоўга перасяліліся ў вучнёўскія чытанкі. 

Франтавая дарога баявога шляху – цяжкія баі, шпіталь, а пасля зноў фронт…Словам, хапіла франтавога ліха салдату-акопніку.

Памяць пра Івана Андрэевіча жыве ў нашых сэрцах і не памеркне ніколі…

"Іду на сто", - нам так казаў,
І словы ён амаль стрымаў.
Але няўмольны лёс і час -
Зямляк пайшоў ад нас.
Паэт, пісьменнік, франтавік,
Душы вялікай чалавек,у слове цёплым і жывым
Ён будзе жыць яшчэ не век.
Ён будзе жыць святой крыніцай
Айкрайцам хлеба на стале,
І летнім ранкам каля рэчкі
Расой празрыстаю блісне.
Ён будзе жыць чырвоным снегам,
Адважным крокам франтавым,
Ён будзе жыць у тым Рэйхстазе,
Дзе распісаўся на сцяне.
Любіў Радзіму ён бясконца,
Людзей, што напаўняюць край,
Пяшчоту, дабрыню і сонца
У сэрцы шчырым захаваў.

Ён гонар наш, яму павага
І нізкі, да зямлі, паклон!

                                 Валянціна Рагалевіч

 

Комментарии закрыты.