9-га снежня споўнілася 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, таленавітага паэта, крытыка, публіцыста, гісторыка беларускай літаратуры.
У раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза “Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”, прысвечанная юбіляру. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя з фотаздымкамі і цікавымі фактамі з біяграфіі паэта. Госці дэкламавалі вершы Максіма Багдановіча, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку.
Кніжная выстава “Светлы след будзе вечна жывым…” давала магчымасць пазнаёміцца з творамі паэта і яго жыццёвым лёсам.

