Анлайн-конкурс чытальнікаў

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Анлайн-конкурс чытальнікаў “Мама…Слоў даражэй няма на свеце” (далей Конкурс) – мерапрыемства па чытанню ўслых (дэкламацыі) паэтычных і празаічных твораў беларускай літаратуры альбо ўрыўкаў з іх. Конкурс прысвечаны Тыдню маці.

1.2. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца два ўдзельнікі ад кожнай бібліятэкі раёна.

1.3. Конкурс праводзіцца з 8 па 15 кастрычніка 2021 года ўключна.

1.4. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу.

1.5. Конкурс праводзіцца пад кіраўніцтвам Аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

1.6. У рамках Конкурсу ўдзельнікам прапануецца прачытаць на беларускай мове верш або ўрывак з абранага імі празаічнага твора, прысвечаныя матулі, маці.

2. МЭТА І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

Мэта: папулярызацыя беларускай літаратуры сярод дзяцей і моладзі

Задачы: 2.1. Павышэнне цікавасці да чытання дзяцей і падлеткаў паэтычных і празаічных твораў беларускай літаратуры;

2.2. Развіццё творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей чытачоў;

2.3. Павышэнне грамадскай цікавасці да літаратуры і бібліятэкі;

2.4. Спрыяць паважліваму, беражлівым адносінам да мамы.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: • 6-11 гадоў; • 12-17 гадоў.

3.2. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:

• выбраць любы празаічны ці паэтычны твор, альбо ўрывак на беларускай мове, прысвечаны маці, матулі.

• зняць відэа, працягласць якога небольш чым 2 хвіліны (відэа павінна быць знята гарызантальна).

• да 12 кастрычніка 2021 года выслаць на электронную пошту Арганізатара obmlyban@mail.ru анкету-заяўку на ўдзел у Конкурсе з відэасюжэтам. Анкету-заяўку запоўніць па прапанаванай форме.

• Інфармацыя аб выніках Конкурсу будзе прадстаўлена на сайце ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” http://guk-luban.net.by.

3.3. Крытэрыі ацэньвання:

• Выбар тэксту твора;

• Правільнасць вымаўлення і захаванне вымаўленчых нормаў у беларускай мове;

• Эмацыйнасць і выразнасць выступлення.

• Адпаведнасць выступлення часовым рамкам Конкурсу (да 2-х хвілін).

• Знешні выгляд выступаючага і створаная ім атмасфера для крэатыўнай перадачы сюжэта выбранага твора.

3.4. Арганізатарамі Конкурсу вызначаецца журы ў складзе трох чалавек.

4. ПАРАДАК ВЫСТУПЛЕННЯ НА КОНКУРСЕ:

4.1. Прадстаўленне ўдзельніка (прозвішча, імя, колькасць поўных гадоў);

4.2. Прадстаўленне аўтара выкананага твора;

4.3. Прадстаўленне назвы выкананага твора (калі яно ёсць);

4.4. Непасрэднае выкананне мастацкага твора;

4.5. Падчас выступлення могуць быць выкарыстаны: музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы;

4.6. Удзельнік не мае права выкарыстоўваць запіс голасу.

5. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ

5.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца па матэрыялах, прадстаўленых ўдзельнікамі.

5.2. Журы ацэньвае канкурсантаў па дзесяцібальнай шкале.

5.3. Выніковая адзнака кожнага ўдзельніка фарміруецца шляхам падсумоўвання ўсіх членаў журы па ўсім крытэрыям.

5.4. Арганізатар Конкурсу пакідае за сабой права вызначэнне прызавых месцаў.

5.5. Пераможцамі стануць тры канкурсанты, па аднаму ўдзельніку з узроставай катэгорыі, якія атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

5.6. Прыз глядацкіх сімпатый-асобная катэгорыя для тых, хто не стаў пераможцам, але, тым не менш, спадабаўся большасці прысутных.

6. ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ

6.1. Конкурс праводзіцца пры фінансавай падрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

6.2. Кантактная інфармацыя: ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу 69-4-27.

Анкета-заяўка ўдзельніка раённага анлайн-конкурса чытальнікаў “Мама… Слоў даражэй няма на свеце”

Назва бібліятэкі (ад якой заяўлены ўдзельнік Конкурсу) ___________________________________________________________

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку ўдзельніка__________________________________________________

Узрост ____________________________________________________________

Назва твора ________________________________________________

Комментарии закрыты.