
Раённае свята паэзіі і песні “Я словам слаўлю родны край”
Сёмае раённае свята паэзіі і песні, прысвячаецца пісьменніку-земляку Івану Андрэевічу Муравейку,
да 100-годдзя з дня нараджэння (21.10.1921-05.03.2021 гг.)
Свята пройдзе на радзіме пісьменніка ў аграгарадку Таль 19 чэрвеня а 13-ай гадзіне.
Свята ладзіцца з мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця Любаншыны, літаратурнай адукацыі насельніцтва, распаўсюджвання ведаў аб ролі сваёй радзімы ў культурным жыцці краіны і далучэння да духоўных каштоўсцяў рэгіёну.
Імя Івана Андрэевіча ўваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры. Франтавік, паэт, пісьменнік, легенда Любанскага краю – ён з’яўляецца прыкладам самаадданай любові да Радзімы.
На вершах айчыннага паэта Івана Муравейкі вырасла не адно пакаленне. За плячыма майстра паэтычнага пяра – франтавыя дарогі Вялікай Айчыннай вайны, праца ў дэвізіённай газеце, пазней – у армейскай “На защиту Родины”.
А яшчэ – амаль чатыры дзесяцігоддзі працы ў рэдакцыі любанскай раённай газеты “Кліч Радзімы” (цяпер “Голас Любаншчыны”). Кавалер чатырох ордэнаў, двух – Айчыннай вайны І ступені, ордэна Айчыннай вайны ІІ ступені ды ордэна Чырвонай Зоркі.
Іван Андрэевіч Муравейка – ганаровы грамадзянін Любані, заслужаны работнік культуры БССР, выдатнік друку, першы лаўрэат прэміі Васіля Віткі, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, уладальнік медаля Францыска Скарыны.
У творчым арсенале пісьменніка – больш як 30 зборнікаў паэзіі. Ён наш – гонар, ён наш – класік…




