Конкурс-чэлендж чытальнікаў

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Раённы бібліятэчны сеткавы Конкурс-чэлендж чытальнікаў “Сцежкамі Івана Муравейкі” (далей Конкурс) – дэкламацыя паэтычных і празаічных твораў, альбо ўрыўкаў з іх. Конкурс прысвечаны пісьменніку-земляку І.А. Муравейку з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння.

1.2. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца два ўдзельнікі ад кожнай бібліятэкі раёна. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях (на выбар, у катэгорыі да 14 гадоў абавязкова).

1.3. Конкурс праводзіцца з 27 па 06 чэрвеня 2021 года.

1.4. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Любанская раённая цэнтральная бібліятэка (аддзел бібліятэчнага маркетынгу).

1.5. Конкурс праводзіцца пад кіраўніцтвам Аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

2. МЭТА І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1. Далучэнне розных катэгорый насельніцтва да багацця мастацкага слова, папулярызацыя беларускай літаратуры на аснове творчай спадчыны пісьменніка-земляка Івана Андрэевіча Муравейкі.

2.2. Развіццё творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей чытачоў.

2.3. Прадстаўленне магчымасці самавыражэння.

2.4. Прыцягненне ўвагі да таленавітых людзей.

2.5. Папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі мастацкай літаратуры.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

• Да 14 гадоў

• Ад 14 гадоў да 31 года

• Ад 31 года і далей

3.2. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:

• выбраць любы празаічны ці паэтычны твор, альбо ўрывак з іх І. А. Муравейкі.

• зняць відэа, працягласць якога небольш чым 2 хвіліны (відэа павінна быць знята гарызантальна).

• да 07 чэрвеня 2021 года выслаць на электронную пошту Арганізатара obmlyban@mail.ru анкету-заяўку на ўдзел у Конкурсе з відэасюжэтам. Анкету-заяўку запоўніць па прапанаванай форме.

• Інфармацыя аб выніках Конкурсу будзе прадстаўлена на сайце ДУК “Любанкая раённая цэнтральная бібліятэка” http://guk-luban.net.by.

3.3. Крытэрыі ацэньвання:

• Выбар тэксту твора.

• Эмацыйнасць і выразнасць выступлення.

• Адпаведнасць выступлення часовым рамкам Конкурсу (да 2-х хвілін).

• Знешні выгляд выступаючага і створаная ім атмасфера для крэатыўнай перадачы сюжэта выбранага твора.

3.4. Арганізатарамі Конкурсу вызначаецца журы ў складзе трох чалавек.

4. ПАРАРАДАК ВЫСТУПЛЕННЯ НА КОНКУРСЕ:

4.1. Прадстаўленне назвы выкананага твора (калі яно ёсць).

4.2. Падчас выступлення могуць быць выкарыстаны: музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы.

5. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ

5.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца па матэрыялах, прадстаўленых ўдзельнікамі.

5.2. Журы ацэньвае канкурсантаў па дзесяцібальнай шкале.

5.3. Выніковая адзнака кожнага ўдзельніка фарміруецца шляхам падсумоўвання ўсіх членаў журы па ўсім крытэрыям.

5.4. Арганізатар конкурсу пакідае за сабой права вызначэнне прызавых месцаў.

5.5. Пераможцамі стануць тры канкурсанты, па аднаму ўдзельніку з узроставай катэгорыі, якія атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

6. ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ

6.1. Конкурс праводзіцца пры фінансавай падрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

6.2. Кантактная інфармацыя: ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу 69-4-27.

 

Анкета-заяўка ўдзельніка раённага сеткавага Конкурсу чытальнікаў “Сцежкамі Івана Муравейкі”

Назва бібліятэкі (ад якой заяўлены ўдзельнік Конкурсу) ___________________________________________________________

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку ўдзельніка__________________________________________________

Узрост ____________________________________________________________

Назва твора І.А. Муравейкі_________________________________

Комментарии закрыты.