Дзень праваслаўнай культуры

4 мая на гарадской плошчы г. Любані прайшло свята праваслаўнай культуры “Хрыстос уваскрэсе, радасць мая!”

На гарадской плошчы разгарнуўся велікодны кірмаш. З храма Праабражэння Гасподня хрэсным ходам пад звон калакалоў накіраваліся вернікі і духавенства Любанскага благачыння з шанаванымі айчыннымі святынямі ў руках. Свята пачалося з малітвы, якую да светлага дня ўзнеслі прусутныя разам з благачынным Любанскай царкоўнаў акругі проаіерэем Аляксандрам Драгуном. Сардэчныя віншаванні з Вялікаднем адрасаваў любанчанам і старшыня райвыканкама Валерый Мельнік. Далей музычныя прывітанні дасылалі ўдзельнікі канцэртнай праграмы сярод якіх былі не толькі калектывы Любанскай дзіцячай школы мастастваў, цэнтра культуры, а і выхаванцы нядзельнай школы г. Салігорска, навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. Прадстаўнікі школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН падрыхтавалі выставу сваіх вырабаў, якія можна было набыць пры жаданні. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў сваю чаргу прапанавалі пазнаёміцца па духоўна-маральным выхаванні. Святочнае дзеянне атрымалася душэўным, ўзнёслым і насычаным. 

 

 

 

 

 

 

Комментарии закрыты.