Ведаць гісторыю, традыцыі свайго народа — гэта важна!

Традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас родная мова – беларуская, матчына, чароўная, мілагучная, пяшчотная, ласкавая, мяккая, звонкая…

Родная мова – тое, што нас яднае

Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках. Нездарма мову не спыняюцца ўслаўляць у высокамастацкіх творах пісьменнікі і паэты, у ёй чэрпаюць натхненне мастакі і музыкі, прысвячаюць сур’ёзныя работы вучоныя…

19 лютага 2021 года ў ДУА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры, які накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці. У сёмы раз вучні школ горада і раёна сабраліся на раённы конкурс-віктарыну, каб выявіць лепшых знаўцаў роднай мовы. Десяць каманд  спаборнічалі ў конкурсах на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, традыцый, песень.

У напружанай барацьбе перамаглі: 1-е месца — каманда “Несцерка” ДУА “Гімназія № 1 г. Любані”, 2-е месца — каманда “Колас” ДУА “СШ № 1 г. Любані”,

3-яе месца — каманда “Берагіня” ДУА “Атраднаўская СШ Любанскага раёна”.

З гэтай нагоды ў публічных бібліятэках раёна прайшлі шматлікія  мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы:

Форма і назва мерапрыемства Дата правядення Месца правядзення Адказны, тэл. для даведак
1 Акцыя “Дзень роднай мовы ў бібліятэцы” 20.02.2021 Любанская РЦБ Булдык А.К., тэл. 69427
2 Выстава твораў беларускіх пісьменнікаў “Мілагучнае звонкае, роднае слова!” 01.02-28.02.2021 Любанская РЦБ Сасноўская І.М., тэл. 69427
3 Акцыя “Гаворым па-беларуску“ 21.02.2021 Урэцкая г/п б-ка, ф.№ 1 Капачэня С.М., тэл. 56218
4 Акцыя “Родным словам жыве Беларусь” 20.02.2021 Урэцкая г/п б-ка, ф.№ 39 Кольцына І.С., тэл. 57266
5 Конкурс чытальнікаў “Роднай мовы гучаць пералівы” 21.02.2021 Загальская с/б Корзун Т.І., тэл. 23217
6 Кніжная выстава “Чытаем на роднай мове” 19.02-23.02.2021 Дарасінская с/б Бандарэц С.А., тэл. 38548
7 Відэавіктарына “Прысвячэнне роднаму слову” 19.02.2021 Рачэнская с/б Лапановіч В.Ц., тэл. 46148
8 Гадзіна чытання “Зачараванне тваёй мілагучнасцю” 21.02.2021 Соснаўская с/б, ф.№ 38 Сярпінская Н.Г., тэл. 47817
9 Інтэрактыўная гульня “Далучыся да роднага слова” 21.02.2021 Камунараўская с/б Бышык Н.Г., тэл. 36021
10 Акцыя “Моўны дзень у бібліятэцы” 20.02.2021 Кузьміцкая с/б Рагалевіч В.А., тэл. 39057
11 Вершаваны круіз па творах беларускіх  пісьменнікаў “Вандроўка ў родную мову” 21.02.2021 Сароцкая с/б Галай Т.В., тэл. 61894
12 Дзень беларускай мовы “Мовы пяшчотнай сузор’е” 21.02.2021 Стараюрковіцкая с/б Бойка Л.М., тэл. 63348
13 Пазнавальная гульня “Як гучыць па беларуску?..” 21.02.2021 Ямінская с/б Шынкарэнка Г.В., тэл. 62543

    

 

Комментарии закрыты.