Лышчэня Захар Рыгоравіч (н. у 1917 г. у в. Пласток) — старшына, камандзір аддзялення разведкі артылерыйскага палка, удзельнік савецка-фінляндскай вайны. 8 лютага 1945 г. з групай разведчыкаў выйшаў у тыл ворага ў Паўднёвай Прусіі , устанавіў сістэму агню праціўніка і распалажэнне абароны, захапіў у палон двух нямецкіх афіцэраў з важнымі дакументамі. На зваротным шляху разведчыкі былі выкрыты, завязаўся бой. 3. Р. Лышчэня застаўся прыкрываць агнём таварышаў, цяжка паранены трапіў у палон і быў закатаваны.

Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Навечна залічаны ў спіскі батарэі артпалка. Яго імя носіць Ямінская сярэдняя школа, вуліца ў Любані.

У лютым 1945 г. дывізія, у якой служыў Захар Лышчэня, вяла цяжкія баі пад г. Брэслаў. Тут праціўнік скан-цэнтраваў буйныя сілы. Перад воінамі была пастаўлена задача акружыць Брэс лаў, разграміць гарнізон і затым раз-віваць наступление далей на захад. Разам са сваімі баявымі таварышамі ва ўсіх баях удзельнічаў Лышчэня, які да гэтага часу, прайшоўшы цяжкі шлях па ваенных дарогах ад Курскай дугі да Германіі, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі «За адвагу».

…Пасля контратакі праціўніка наша пяхота вымушана была адысці. Захар Лышчэня з групай разведчыкаў атрымаў заданне пранікнуць у населены пункт Цотвіц і сабраць даныя аб абароне і сіле ворага, размяшчэнні яго агнявых кропак. Па шляху назад разведчыкаў заўважылі гітлераўцы. Завязаўся няроўны бой. Лышчэня страляў з аўтамата кароткімі чэргамі, адзін за другім падалі нямецкія салдаты. Раптам ён адчуў пякучы боль: яго параніла. На дапамогу падноўз разведчык. Старшына перадаў яму звесткі, карту з нанесенай схемай агню праціўніка і загадаў пера даць камандзіру батарэі.

— Я затрымаю немцаў… 

Зноў загаварыў аўтамат Лышчэні, але хутка яго, абяссіленага, схапілі фашысты. Ля будынка кірхі ўчынілі зверскую расправу над воінам. Лышчэня маўчаў… Пачуў залп роднай батарэі, твар яго азарыла усмешка: гэта стралялі яго баявыя сябры па разведданых, перададзеных разведчыкамі… Прамое пападанне снарада разнесла званіцу кірхі, дзе знаходзіўся назіральны пункт ворага, але Лышчэня гэтага ўжо не бачыў. Калі гітлераўцаў выбілі з вёскі, чырвонаармейцы знайшлі свайго таварыша нежывым. На целе яго былі сляды штыкавых і нажавых ран. Ён вынес страшэнныя катаванні, але не выдаў ворагу ваеннай тайны.

Комментарии закрыты.