Восень — самая залатая пара года. Менавіта на гэтую пару прыходзяцца першыя школьныя канікулы. Важна правесці час асенняга адпачынку не толькі гуляючы і забаўляючыся, але і з практычнай карысцю. Для гэтага публічнымі бібліятэкамі раёна падрыхтаваны пазнавальныя мерапрыемствы для школьнікаў, якія яны змогуць наведаць у час восеньскіх канікул. Любое наша мерапрыемства нацэлена не толькі на тое, каб парадаваць, але і на тое, каб даць магчымасць даведацца пра нешта новае, чамусьці навучыцца, набыць новых знаёмых і сяброў.
Запрашаем вас правесці восеньскія канікулы разам з намі!
План мерапрыемстваў бібліятэк ГУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” на восеньскія канікулы 2019 года.
| № | Форма і назва мерапрыемства | Дата | Месца | Адказны |
| 1 | Час цікавай літаратуры “Улыбка и смех – это для всех” (да 80-годдзя з дня выхаду кнігі М.Носава “Весёлая семейка”) | 04.11.2019 | Раённая дзіцячая бібліятэка | Мацукевіч С.М |
| 2 | Падарожжа ў краіну журналію “Чтобы мы все больше знали, есть газеты и журналы” | 05.11.2019 | Атраднаўская с/б | Лапановіч В.Ц. |
| 3 | Экскурсія ў бібліятэку “Кніжнае царства” | 08.11.2019 | Дарасінская с/б | Бандарэц С.А. |
| 4 | Сэлфі-квэст “Историческое погружение” | 07.11.2019 | Камунараўская с/б | Бышык Н.Г. |
| 5 | Палічка цікавай кнігі “Дзе? Што? Калі? “ | 09.11.2019 | Кузьміцкая с/б | Рагалевіч В.А. |
| 6 | Падарожжа па бібліятэцы “Цудоўная краіна “Чыталія” | 01.11.2019 | Малагарадзяціцкая с/б | Седзіна С.М. |
| 7 | Відыапрагляд “На экране мультфільм, а ў нас кніга” | 03.11.2019 | Рачэнская с/б | Лапановіч В.Ц. |
| 8 | Літаратурная гасцёўня “Зямля, якой мы часцінка” | 06.11.2019 | Рэдкавіцкая с/б | Слівец М.Л. |
