Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

2 красавіка 2019 года адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор “Об образовании Сообщества России и Белоруссии”. 

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор “О Союзе Беларуси и России”, які даў новы імпульс працэсу ўсеахопнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісваюць Дэкларацыю “О дальнейшем единении России и Беларуси”.

8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

У гэтых дакументах кіраўнікі дзяржаў цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да дабравольнага аб’яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэта дзяржаў-ўдзельнікаў Саюза.

З гэтай нагоды ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Мы — разам!”, на якой размешчаная літаратура адлюстроўвае гісторыю, партнёрскія сувязі і сяброўства Саюзнай дзяржавы.

Комментарии закрыты.