Конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску”

Да Дня роднай мовы Любанская раённая цэнтральная бібліятэка падрыхтавала конкурс-віктарыну “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры. Віктарына адбылася 21 лютага ў 15.00 у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў.

Удзел прынялі 11 каманд вучняў з розных устаноў адукацыі. Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда “Беларусачка” навучэнцаў Атраднаўскай сярэдняй школы, другое — каманда “Лірнікі” навучэнцаў Тальскага дзіцячага саду-сярэдняй школы. Першае месца заняла каманда “Несцерка” навучэнцаў гімназіі №1 г. Любані. Віншуем усіх пераможцаў і жадаем поспехаў у вучобе!

                                 

Комментарии закрыты.