З Днём нараджэння, паважаны Іван Андрэевіч!

З Днём нараджэння, паважаны Іван Андрэевіч! 21 кастрычніка 1921 года нарадзіўся наш пісьменнік-зямляк, ганаровы грамадзянін горада Любань, ветэран вайны і працы Іван Муравейка. Яго імя добра вядома ў нашай краіне. На разумных і таленавітых кнігах старэйшыны нашага літаратурнага цэха выхоўвалася не адно пакаленне людзей. Іван Андрэевіч Муравейка – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён адзіны пісьменнік, які цяпер жыве, хто пакінуў свой аўтограф на сценах зрынутага Рэйхстага ў маі 1945 года, напісаўшы легендарнае “Іван з Беларусі”, і пасля сваё жыццё прысвяціў літаратуры і журналістыцы. Старэйшы дзіцячы пісьменнік Беларусі Іван Андрэевіч Муравейка сёння адзначае 97-годдзе!!!

"Іду на "100", але мая душа,

Паверце, не старэе, не марнее,

Бясконца б слухаў, як гудзе шаша,

Як узлятаюць у блакіт арэлі..."


У Рэдкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства: літатратурная гасцёўня “Свой у краіне дзяцінства”, прысвечанае дню нараджэнню нашага пісьменніка.

 

 

 

 

Комментарии закрыты.