test

Абласная школа дырэктара

19 – 20 верасня ў Любанскім раёне прайшла абласная Школа дырэктара на тэму: “Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна – мінулае і шляхі наступнага развіцця”. У першы дзень удзельнікам семінару былі прадстаўлены чатыры сельскія бібліятэкі: тры  інтэгрыраваных, адна бібліятэка аграгарадка. Другі дзень пачаўся з наведвання Сароцкай сельскай бібліятэкі, затым госці наведалі Любанскі музей народнай славы. Пасля экскурсіі іх сустракалі работнікі Любанскай раённай  і раённай дзіцячай бібліятэк ва ўтульных і прыгожых залах. Такім чынам дырэктары бібліятэк вобласці пазнаёміліся з народнай творчасцю, краязнаўчай дзейнасцю, работай бібліятэк у цэлым, гісторыяй, культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

Сустрэча ўдзельнікаў Школы дырэктара на мяжы Любанскага раёна

 

Обчынская сельская бібліятэка

Камунараўская сельская бібліятэка

Кузьміцкая сельская інтэграваная бібліятэка

 

Соснаўская сельская бібліятэка 

Сароцкая сельская бібліятэка

Любанская раённая дзіцячая бібліятэка

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка

Аддзел абслугоўвання

Круглы стол: падвядзенне вынікаў Школы дырэктара

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *