Раённае свята паэзіі і песні “Я словам слаўлю родны край”

Шостае раённае свята паэзіі  і песні “Я словам слаўлю родны край ” прысвячаецца Году  малой Радзімы, юбілейнай падзеі года на Любншчыне – 85-годдзю з часу выхада паэмы Янкі Купалы “Над ракою Арэсай”. 

СВЯТА АДБУДЗЕЦЦА Ў АГР. СОСНЫ-І

13 ЛІПЕНЯ                   ПАЧАТАК   15.00

Наша Любаншчына спрадвеку славілася добрасумленнымі працаўнікамі, таленавітымі людзьмі. Мы жывём на зямлі слынных паэтаў і пісьменнікаў ХІХ ст. Паўла Шпілеўскага і Уладзіслава Сыракомлі. З нашай зямлёй звязана і творчасць народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Менавіта на Любаншчыне ў 1933 годзе ён напісаў сваю вядомую паэму “Над ракою Арэсай”, якой ў гэтым годзе споўнілася 85 год з часу выхада. 85 гадоў, як у п. Сосны ў час творчай камандзіроўкі на Любаншчыне пабываў народны паэт Беларусі Янка Купала. Разам з ім прыехалі пісьменнікі Уладзімір Хадыка, Платон Галавач, мастак Міхаіл Тычына. Спачатку яны наведалі Камуну, а затым па запрашэнні паэта Алеся Жаўрука, які ў той перыяд быў выкладчыкам роднай мовы на рабфаку ў пасёлку Сосны, наведалі саўгас “10 год БССР”. Сустракаліся яны з працаўнікамі гаспадаркі, вучнямі мясцовай школы, навучэнцамі рабочага факультэта, дзяліліся сваімі думкамі, чыталі вершы ўласнага сачынення. Пад уражаннем убачанага пясняр беларускага народа Янка Купала напісаў сваю знакамітую паэму “Над ракою Арэсай”, якая стала гімнам стваральнай дзейнасці першапраходцаў Мар’інскіх балот. Менавіта гэта падзея стала адметнай у гэтым годзе, якая сабрала ўсіх, хто вяртаецца на сваю маленькую Радзіму ў Год малой Радзімы. Малая Радзіма. Яе вобраз уяўляецца намі па-рознаму. Але ў той жа час ён адзіны і непаўторны, як колер сонца, як голас маці, як тыя прасёлкі, па якіх хадзілі прадзеды. У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *