Сустрэча з пісьменнікам у рамках Года малой Радзімы

   21 чэрвеня ў  Любанскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла цікавая сустрэча  з таленавітым пісьменнікам, паэтам, журналістам і галоўным рэдактарам газеты “Лідэр-Прэс” Сяргеем Барысавічам Квіткевічам.

  Дзеці ўважліва слухалі яго невялікі аповед пра сябе, задавалі пытанні, разглядвалі фотаздымкі, якія пісьменнік зрабіў з жыццёвых назіранняў і слухалі смешныя, і дасціпныя вершы, якія Сяргей Барысавіч напісаў да гэтых фотаздымкаў. Таксама згулялі разам з ім у гульню: пісьменнік пачынаў радок у вершы, а дзеці працягвалі яго, устаўляючы слова, каб атрымалася рыфма.

   Увогуле сустрэча прайшла вельмі запамінальна для ўсіх, дзеці пазнаёміліся з творчасцю Сяргея Барысавіча і яго дзіцячымі кнігамі “Сказочный дождь”, “Волшебная искра”, “Большуткое путекрабие”.

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *