22 мая ў Любанскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла лекцыя “Знание, ответственность, здоровье”, на якой прысутнічалі вучні 9-га класа ДУА “Сярэдняй школы №1 г.Любані”.
Падрабязна і даступна расказала дзецям пра СНІД намеснік урача-эпідэміёлага ДУ "Любанскі РЦГЭ" Росіна А.А., валеолаг Філютчык Т.І. паведаміла аб шкодзе табакакурэння.
Валеолагам УЗ "Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы" Андруховіч В.М. быў прадстаўлен відэапаказ аб шкодных звычках.

