Інтэрактыўны плакат

КАЛЯРОВЫ ШЛЯХ ЛЮБАНІ: ЯКІ ЁН, НАШ КРАЙ?

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» дарослая аўдыторыя прыняла актыўны ўдзел у запаўненні інтэрактыўнага плаката з дапамогай тэматычных стыкераў.

Праз падбор трапных і глыбокіх прыметнікаў удзельнікі выказалі свае адносіны да малой радзімы ў межах чатырох ключавых кірункаў:

Блок «Гісторыя, праца и мужнасць»: Любаншчына паўстала ў адказах як гераічная, працавітая, стойкая і памятная. Дарослыя падкрэслілі багатую гістарычную спадчыну рэгіёна і пераемнасць пакаленняў.

Блок «Прырода и знакамітыя краявіды»: для апісання родных мясцін выкарыстоўваліся такія эпітэты, як маляўнічая, люстраная, зялёная, шчодрая (на лясы і азёры) і маляўнічая. Гэта адлюстравала гонар жыхароў за ўнікальныя прыродныя рэсурсы раёна.

Блок «Культура, самабытнасць и «каляровасць»: край, які захоўвае старажытныя традыцыі, абрады і фальклор паўстаў у адказах, як адметны, спеўны, таленавіты, велічны і непаўторны.

Блок «Сувязь з жыхарамі і будучыня»: горад ахарактарызавалі як родны, квітнеючы, гасцінны, утульны.

Правядзенне акцыі дазволіла сфарміраваць жывы, эмацыянальны і натхняльны вобраз роднай Любаншчыны.

       

       

Комментарии закрыты.