у Любанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла цёплая творчая сустрэча з таленавітым земляком, краязнаўцам і рупліўцам роднага слова — Анатолем Іосіфавічам Вялічкам, які нарадзіўся ў 1949 годзе ў пасёлку Сосны Любанскага раёна. Вядомы як актыўны краязнавец, які занатоўвае гісторыю сваіх родных мясцін у вершаванай форме.
Новы зборнік «Памяць жывая сэрца кранае» — гэта споведзь чалавека, які бязмежна любіць сваю малую радзіму, шануе гісторыю Любаншчыны і ўслаўляе працу простых людзей. Анатоль Вялічка расказаў пра гісторыю стварэння кнігі і тое, што натхняе яго на творчасць праз дзесяцігоддзі. Прачытаў выбраныя вершы са зборніка — ад шчырых радкоў пра вайну і памяць да светлых замалёвак роднай прыроды. Вершы Анатоля Вялічкі адрозніваюцца простай, але пранікнёнай мовай, якая «кранае сэрца» кожнага земляка.
Падчас прэзентацыі акцэнт быў зроблены на сувязь пакаленняў, як вершы дапамагаюць моладзі памятаць пра карані. шла гаворка пра гісторыю вёсак і людзей Любанскага раёна.

