Размаўляць па-беларуску — значыць ведаць родную мову, умець спяваць на ёй песні, шанаваць народныя святы і абрады, не быць абыякавым да сябе і лёсу сваёй краіны. Мова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём свет. Валоданне роднай мовай дае магчымасць вывучаць гісторыю і спасцігаць багатую спадчыну.
Вось ужо 12-ы раз Любанская раённая бібліятэка вітала ўдзельнікаў гасцей на раённым конкурсе-віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Традыцыйна раённая цэнтральная бібліятэка так адзначае Дзень роднай мовы.
Вось і 20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, бібліятэка сабрала сапраўдных аматараў і знаўцаў роднай мовы, каб праверыць хто крыху болей за іншых валодае роднай мовай.
У гульне ўдзельнічалі пяць каманд са школ раёна:
1) Каманда “Несцерка” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гімназія №1 г. Любані”;
2) Каманда “Сузор’е надзей” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Любані”;
3) Каманда “Сланечнікі” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко”;
4) Каманда “Францыскі” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”;
5) Каманда “Валошкі” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Загальская сярэдняя школа Любанскага раёна”.
Ацэньвала здольнасці кампетэнтнае журы:
— Баброўнік Святлана Анатольеўна — загадчык аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі”;
— Бурак Алена Васільеўна — выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі “Любанскі дзяржаўны каледж”;
— Аляксеева Таццяна Мікалаеўна — начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Любанскага раённага выканаўчага камітэта.
Каманды выконвалі наступныя заданні:
— Абарона назвы каманды;
— Разгадванне загадак;
— Пераклад словы і словазлучэнні;
— Падбор антонімаў;
— Тлумачэнне сэнса рэдкаўжывальных слоў;
— Скончыць прыказкі;
— «Паліндромы»;
— Складанне слова з прапанаваных літар;
— Анаграма.
Пераможцамі гульні сталі:
3 месца — каманда “Сланечнікі”
2 месца — каманда “Сурое’е надзей”
1 месца — каманда “Несцерка”


