Шаноўныя прыхільнікі беларускай літаратуры!
Запрашаем вас на сардэчную літаратурную сустрэчу пад назвай “За сівым туманам, сваім пакланюся гадам”, прысвечаную юбілею нашага славутага пісьменніка-земляка Уладзіміра Андрэевіча Паўлава.
Гэты вечар стане магчымасцю акунуцца ў свет ягоных твораў, напоўненых мудрасцю, любоўю да роднай зямлі і глыбокімі разважаннямі пра жыццё.
У рамках праграмы пройдуць “Паўлаўскія чытанні”.
Сустрэча адбудзецца 24 кастрычніка ў 15:00 у ДУ “Любанская дзіцячая школа мастацтваў”. Мы збярэмся, каб паслухаць успаміны сяброў і калег Уладзіміра Андрэевіча, прачытаць вершы, урыўкі з яго кніг і абмеркаваць яго ўплыў на сучасную беларускую літаратуру. Будзе магчымасць задаць пытанні гасцям свята і падзяліцца ўласнымі думкамі. На свяце будзе прысутнічаць сын пісьменніка Сяргей Паўлаў, які падзеліцца асабістымі ўспамінамі і адкажа на пытанні.
Прыходзьце з сэрцам, напоўненым цікаўнасцю і павагай да нашага земляка! Уваход вольны.
Залатая восень у пазалоце сонца падаравала Любаншчыне суквецце літаратурных талентаў. Лічыце самі. 30 верасня – вядомы беларуска-польскі паэт-дэмакрат Уладзіслаў Сыракомля. 21 кастрычніка – зорка паэтычнага небасхіла Іван Андрэевіч Муравейка. 7 лістапада – вядомы публіцыст і краязнавец – Анатоль Чабаганаў-Статкевіч. 4 снежня – пісьменніца і паэтэса Нiна Васiльеўна Маеўская. Яркай зоркай на небасхіле літаратурный Любаншчыны гарыць імя Уладзіміра Андрэевіча Паўлава, якому 25 кастрычніка споўнілася б 90 гадоў.
З нагоды слаўных дат – 24 кастрычніка – праходзіць літаратурная вандроўка нашых славутых землякоў на Любаншчыну. Гэтае культурнае мерапрыемства, арганізаванае з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і творчасці мясцовых аўтараў, сабрала шматлікіх аматараў слова. Удзел у ім прымаюць Таццяна Дасаева, прафесар журналістыкі БДУ, дачка слыннага настаўніка і паэта Міколы Жука. Мікалай Мікуліч, навуковец, літаратурны крытык, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сын У.А. Паўлава – Сяргей Уладзіміравіч Паўлаў. Сын А.В. Чабаганава- Статкевіча – Андрэй Анатольевіч Чабаганаў.
Праект “Любаншчына літаратурная” ставіць перад сабой амбіцыёзную задачу – зацікавіць шырокую аўдыторыю беларускай літаратурай, прадставіць багацце твораў нашых пісьменнікаў і стварыць жывую платформу для дыялогу паміж творцамі і чытачамі. Сённяшнія сустрэчы сталі чарговым крокам на шляху да гэтай мэты, дазволіўшы ўдзельнікам паглыбіцца ў свет беларускага слова і адкрыць для сябе новыя імёны і творы.
Сёння ўдзельнікі літаратурнага турнэ, што праходзіць у межах праекта “Любаншчына літаратурная”, зрабілі знакавыя прыпынкі ў вёсках Паўстынь, аграгарадку Таль і горадзе Любані.
Літаратурная вандроўка пачалася з вёскі Паўстынь Слуцкага раёна. Там удзельнікі наведалі могілкі і ўшанавалі памяць таленавітага Міколы Жука, які пісаў на беларускай мове. А затым адправіліся ў Паўстынскую сярэднюю школу, дзе сёння навучаецца 32 вучні. Тут удзельнікі турнэ мелі магчымасць пагутарыць пра творчасць таленавітага Міколы Жука. Яго дачка, Таццяна Дасаева, падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра бацьку, пра яго жыццёвыя шляхі і выпрабаванні, якія яму разам з яе маці давялося пераадолець. Дыялог атрымаўся па-сапраўднаму цікавым і пазнавальным.

Далей шлях ляжаў у аграгарадок Таль. Аматары роднага слова сустрэліся з настаўнікамі і вучнямі Тальскай сярэдняй школы, якая з нядаўняга часу носіць імя пісьменніка-земляка Івана Андрэевіча Муравейкі. Вучні адзіннадцацігодкі, дарэчы сёння ва ўстанове іх навучаецца 101, падрыхтавалі для гасцей прыгожыя дзіўныя вершы на роднай мове. А потым за круглым сталом усе прысутные зноў-такі паразмаўлялі пра творчасць і тую літаратурную спадчыну, якую мастакі слова заставілі пасля сябе. Не абыйшлося і без падарункаў. Так Таццяна Дасаева передала у якасці падарунка музею школы, які носіць імя І.А. Муравейкі, сваю кнігу. Далучыліся да яе таксама Андрэй Чабаганаў-Статкевіч і Сяргей Паўлаў. Матэрыял з сайта http://Сустрэчы з талентамі роднай зямлі: літаратурнае турнэ з нагоды 90-годдзя з дня народжання Уладзiмiра Паўлава праходзіць на Любаншчыне https://lluban.by/news/kultura-news/sustrechy_z_talentami_rodnay_zyamli_litaraturnae_turne_prakhodzits_na_lyubanshchyne/


На памяць пра гэтую падзею госці пакінулі свой запіс у кнізе водгукаў Тальскай школы. Але і на гэтым літаратурная вандроўка не скончылася. Яна працягнулася ў трэцяй гарадской адзінаццацігодцы г. Любані.
Далей удзельнікі вандроўкі накіраваліся ў ДУ “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” для ўдзелу ў літаратурнай сустрэчы “За сівым туманам сваім пакланюся гадам” у рамках сустрэчы прашлі “Паўлаўскія чытанні”.

