Дарагія сябры, заўзятыя аматары літаратурнай спадчыны роднага краю!

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А. Муравейкі расчыняе свае дзверы,

запрашаючы вас у атмасферу творчасці і натхнення!

Запрашаем на літаратурную гасцёўню “Шануй бацькоў карані”,

дзе адбудзецца прэзентацыя новага зборніка “Узгадкі мінуўшчыны”, створанага таленавітым краязнаўцам і самабытным паэтам,

Анатолем Вялічкам, чыё пяро, як пэндзаль мастака, малюе вобразы мінулых гадоў!

“У кожным слове — іскра праўды”, — як казаў класік, і мы спадзяёмся, што гэтая сустрэча стане сапраўдным падарожжам

у глыбіню гісторыі і культуры нашага краю.

 

 

6 чэрвеня ў чытальнай зале Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі адбылося чарговае паседжанне літаратурнага аматарскага аб’яднання “ЖЫВІЦА”.

Гэтым разам паседжанне прысвяцілі двум значным датам: стагоддзю з моманту, калі Янка Купала быў уганараваны званнем Народнага паэта Беларусі, і 80-годдзю з дня заснавання Любанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Анатоль Іосіфавіч Вялічка, педагог, знаўца роднага краю і таленавіты пісьменнік, прадставіў свой новы зборнік пад назвай “УЗГАДКІ МІНУЎШЫНЫ”. Яго кніга — нібы люстэрка, што адлюстроўвае адгалоскі даўніх падзей і вобразы продкаў; масток, перакінуты праз бурлівую раку часу, які злучае нас з каранямі, з тым непарыўным ланцугом, што трымае нас на гэтай зямлі. Кожны радок — гэта нітка, сплеценая з любові да роднага краю, да тых, хто пакінуў свой след у гісторыі, хто сваёй працай і мужнасцю ствараў гэтую зямлю.

Загадчык аддела маркетынгу, саціякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі С.А. Баброўнік падзякавала аўтара за цеснае супрацоўніцтва, якое будзе працягвацца і надалей. Гэты зборнік будзе распаўсюджаны па бібліятэках Любанскага раёна, дзе карыстальнікі могуць з ім пазнаёміцца. Магчыма, ён стане штуршком для новых адкрыццяў, генератарам ідэй і проста крыніцай задавальнення для кожнага, хто дакранецца да яго старонак!

Асаблівым упрыгожаннем мерапрыемства стала кніжная выстава “Словам славім родны край”. На выставе былі прадстаўлены творы паэтаў, што сваім словам, малююць вобразы роднай зямлі, апяваюць яе прыгажосць і веліч.

Завяршылася імпрэза яркім выступленнем музычнага калектыву “Задорынка”, якое стала стала сапраўдным феерверкам эмоцый. 

Мерапрыемства стала сапраўдным святам душы, святам памяці і павагі да сваіх каранёў. Яно нагадала нам пра тое, што мы — беларусы, народ з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай.

     

 

     

Комментарии закрыты.