З глыбінь трывожнай памяці

“Вялікая Айчынная вайна пакінула свой страшны рахунак у кожнай сям’і. Яна вогненнай дарогай прайшла праз лёс пакаленняў маіх бацькоў у самым росквіце іх духоўных і фізічных сіл, перакрэсліла мары, забрала блізкіх і дарагіх людзей, смяротным агнём выпаліла родную зямлю…” – так успамінае Дасаева Таццяна Мікалаеўна дачка Міколы Андрэевіча Жука, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана педагагічнай працы, паэта, аўтара шматлікіх публікацый у перыядычным друку і дзвюх кніг паэзіі “Ля падножжа маіх святынь” (Горкі, 1995), “Запаветнае” (Любань, 2014).

Прадстаўляем буктрэйлер па кнізе Міколы Жука “Водгулле вялікай вайны” (Слуцк, 2024)

 

Комментарии закрыты.