
…”Роднае слова. Яно ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi яшчэ ў маленстве. У цiхiм журчаннi матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўлiваць яго своеасаблiвыя формы i гучанне. Незвычайнае хараство i зладжанасць чуецца нам у гучаннi роднага слова. Яно то ласкавае i пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае i плаўнае, як далячынь палёў i азёрныя блакiты, то звонкае i пералiвiстае, як празрыстыя крынiцы i песнi птушак, то суровае i грознае, як навальнiчныя хмары”…
А.Крывіцкі
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш: 21 лютага 1957 г., адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў. Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла ў 2000 годзе Міжнародны дзень роднай мовы.
Роднае слова — люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова — наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі” пройдзе шэраг мерапрыемстваў у рамках цыкла “Моўны скарб роднай зямлі”.
ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ:
| Форма і назва мерапрыемства | Дата правядзення | Месца правядзення | Адказны, кантактны нумар |
| Раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску” | 21.02.2025 | ДУК “Любанскі музей народнай славы” | Жук Д.І., тэл. 68-1-32 |
| Бібліятэчны квілт “Пажаданні роднай мове” | 21.02.2025 | Забалацкая сельская бібліятэка | Верамейчык А.А., тэл. 37-7-38 |
| Квілт-гульня “Любімыя словы беларускай мовы!” | 21.02.2025 | Кузьміцкая сельская бібліятэка | Рагалевіч В.А., тэл. 39-0-57 |
| Віктарына “Я з гэтай мовай нарадзіўся!” | 21.02.2025 | Асавецкая сельская бібліятэка | Караленя С.А., тэл. 35-3-48 |
| Урок паэзіі “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю” | 21.02.2025 | Рачэнская сельская бібліятэка | Лапановіч В.Ц., тэл. 46-1-48 |
| Дзень роднай мовы ў бібліятэцы “Роднай мовы гук чароўны” | 21.02.2025 | Сароцкая сельская бібліятэка | Галай Т.В., тэл. 61-8-94 |
| Турнір знаўцаў роднай мовы “Ці ведаем мы беларускую мову?” | 21.02.2025 | Соснаўская сельская бібліятэка, філіял №38 | Сярпінская Н.Г., тэл. 47-8-17 |
| Дзень беларускай мовы “З любоўю да роднага слова” | 21.02.2025 | Стараюрковіцкая сельская бібліятэка | Бойка Л.М., тэл. 67-3-48 |
21 лютага 2025 года супрацоўнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі арганізавалі і правялі XI конкурс-віктарыну “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры.
У конкурсе-віктарыне ўдзельнічалі вучні 9-11-х класаў устаноў адукацыі Любанскага раёна. Конкурс прадугледжваў камандную працу навучэнцаў, якія спаборнічалі на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі. У гэтым годзе 8 каманд змагаліся за І, ІІ, ІІІ прызавое месца: «Несцерка» ДУА «Гімназія № 1 г. Любані», «Сузор’е надзей» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Любані», «Сланечнікі» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко», «Нашчадкі» ДУА «Рэдкавіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Францыскі» ДУА «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Хлопцы-ўмельцы» ДУА «Стараюрковіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Валошкі» ДУА «Загальскаяя сярэдняя школа Любанскага раёна», «Юныя купалаўцы» ДУА «Камунараўскаяя сярэдняя школа Любанскага раёна імя Янкі Купалы».
Этапы конкурса-віктарыны складаліся з наступных заданняў:
1. «Загадкі»
2. «Перакладаем словы і словазлучэнні»
3. «Перакладаем сказ»
4. «Антонімы»
5. «Тлумачым»
6. «Прадоўжыць прыказку»
7. «Літаратурная крыжаванка»
8. «Скласці слова з прапанаваных літар»
9. «Паэтычны»
10. «Святы народнага календара».
Удзельнікам было прапанавана хатняе заданне: абарона назвы каманды.
У цікавым, напружаным спаборніцтве пераможцамі гульні-віктарыны сталі:
І месца — каманда «Несцерка» ДУА «Гімназія № 1 г. Любані»;
ІІ месца — каманда «Хлопцы-ўмельцы» ДУА «Стараюрковіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна»;
ІІІ месца — каманда «Сузор’е надзей» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Любані».



