…”Роднае слова. Яно ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi яшчэ ў маленстве. У цiхiм журчаннi матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўлiваць яго своеасаблiвыя формы i гучанне. Незвычайнае хараство i зладжанасць чуецца нам у гучаннi роднага слова. Яно то ласкавае i пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае i плаўнае, як далячынь палёў i азёрныя блакiты, то звонкае i пералiвiстае, як празрыстыя крынiцы i песнi птушак, то суровае i грознае, як навальнiчныя хмары”…

А.Крывіцкі

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш: 21 лютага 1957 г., адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў. Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла ў 2000 годзе Міжнародны дзень роднай мовы.

Роднае слова — люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова — наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі” пройдзе шэраг мерапрыемстваў у рамках цыкла “Моўны скарб роднай зямлі”.

ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ:

Форма і назва мерапрыемства Дата правядзення Месца правядзення Адказны, кантактны нумар
Раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску” 21.02.2025 ДУК “Любанскі музей народнай славы” Жук Д.І., тэл. 68-1-32
Бібліятэчны квілт “Пажаданні роднай мове” 21.02.2025 Забалацкая сельская бібліятэка  Верамейчык А.А., тэл. 37-7-38
Квілт-гульня “Любімыя словы беларускай мовы!” 21.02.2025 Кузьміцкая сельская бібліятэка Рагалевіч В.А., тэл. 39-0-57
Віктарына “Я з гэтай мовай нарадзіўся!” 21.02.2025 Асавецкая сельская бібліятэка Караленя С.А., тэл. 35-3-48
Урок паэзіі “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю” 21.02.2025 Рачэнская сельская бібліятэка Лапановіч В.Ц., тэл. 46-1-48
Дзень роднай мовы ў бібліятэцы “Роднай мовы гук чароўны” 21.02.2025 Сароцкая сельская бібліятэка Галай Т.В., тэл. 61-8-94
Турнір знаўцаў роднай мовы “Ці ведаем мы беларускую мову?” 21.02.2025 Соснаўская сельская бібліятэка, філіял №38 Сярпінская Н.Г., тэл. 47-8-17
Дзень беларускай мовы “З любоўю да роднага слова” 21.02.2025 Стараюрковіцкая сельская бібліятэка Бойка Л.М., тэл. 67-3-48

 

21 лютага 2025 года супрацоўнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі арганізавалі і правялі XI конкурс-віктарыну “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У конкурсе-віктарыне ўдзельнічалі вучні 9-11-х класаў устаноў адукацыі Любанскага раёна. Конкурс прадугледжваў камандную працу навучэнцаў, якія спаборнічалі на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі. У гэтым годзе 8 каманд змагаліся за І, ІІ, ІІІ прызавое месца: «Несцерка» ДУА «Гімназія № 1 г. Любані», «Сузор’е надзей» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Любані», «Сланечнікі» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко», «Нашчадкі» ДУА «Рэдкавіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Францыскі» ДУА «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Хлопцы-ўмельцы» ДУА «Стараюрковіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Валошкі» ДУА «Загальскаяя сярэдняя школа Любанскага раёна», «Юныя купалаўцы» ДУА «Камунараўскаяя сярэдняя школа Любанскага раёна імя Янкі Купалы».

Этапы конкурса-віктарыны складаліся з наступных заданняў:

1. «Загадкі»

2. «Перакладаем словы і словазлучэнні»

3. «Перакладаем сказ»

4. «Антонімы»

5. «Тлумачым»

6. «Прадоўжыць прыказку»

7. «Літаратурная крыжаванка»

8. «Скласці слова з прапанаваных літар»

9. «Паэтычны»

10. «Святы народнага календара».

Удзельнікам было прапанавана хатняе заданне: абарона назвы каманды.

У цікавым, напружаным спаборніцтве пераможцамі гульні-віктарыны сталі:

І месца — каманда «Несцерка» ДУА «Гімназія № 1 г. Любані»;

ІІ месца — каманда «Хлопцы-ўмельцы» ДУА «Стараюрковіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна»;

ІІІ месца — каманда «Сузор’е надзей» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Любані».

   

                                              

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии закрыты.