Уладзімір Паўлаў — яскравы прыклад таго, як глыбокая сувязь з роднай зямлёй і культурай можа стаць асновай для развіцця творчай асобы. Яго творчасць напоўнена духам беларускай вёскі, якая з’яўлялася крыніцай натхнення і мудрасці. Менавіта ў такім асяроддзі, дзе з маладосці акружаўся роднай мовай, гукамі прыроды і народнымі традыцыямі, узніклі яго мастацкія вобразы і сюжэты. Мова, якую ён чуў у калыханках маці, у павучаннях бабулі, заставалася для яго не толькі сродкам камунікацыі, але і мастацкім інструментам, з дапамогай якога ён узаемадзейнічаў з светам і выказваў свае думкі.

Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вёсцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце «Кліч Радзімы», служыў ў Савецкай Арміі (1954–1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Леніна (1962). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце «Чырвоная змена», дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962–1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967–1971), кансультантам Саюза пісьменнікаў (1971–1972). 3 1972 па 1986 гады працаваў ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», пасля — зноў у апараце СП БССР.

Друкавацца Уладзімір Андрэевіч пачаў у 1954 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацень» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш. Яго творы адзначаюцца лірызмам, глыбокім асяроддзем паэта ў прасторы роднага краю, а таксама філасофскім падтэкстам. Яго вершы закраноўваюць тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяданнях (зборнікі «Годы нашы — птушкі» (1970), «Ад агню і мяча» (1973) — гераізм нашага народа ў Вялікую Айчынную вайну.

Для дзяцей пісьменнік стварыў шэраг выдатных кніг, якія ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў радуюць юных чытачоў. Сярод найбольш вядомых твораў можна вылучыць наступныя: «Пажарніца» (1968), «Чуж-чужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Гэтыя кнігі, напісаныя на беларускай мове, уяўляюць сабой яскравы прыклад дзіцячай літаратуры, якая не толькі забаўляе, але і спрыяе развіццю маўлення, уяўлення і пазнавальных здольнасцяў дзіцяці.

Уладзімір Паўлаў — не толькі паэт і пісьменнік, а таксама перакладчык. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі ў свет раманы «Чужая дачка» Я.Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага…») У.Багамолава, паасобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх, балгарскіх і іншых паэтаў (кніга яго перакладаў «Поціск рукі» (1991). Камітэтам Ушанавання Уладзімір Андрэевіч узнагароджаны Кубкам «Спадчыны» (25.03.1998); занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Летам 2010 года на радзіме У.А.Паўлава ў весцы Замошша адбылося чарговае свята паэзіі «Я словам слаўлю родны край», прысвечанае юбілею пісьменніка-земляка. Менавіта на ім і прайшла прэзентацыя двух асобнікаў твораў Уладзіміра Андрэевіча, падрыхтаваных і выдадзеных ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі». Гэта зборнік вершаў розных гадоў «Калодзеж у полі» і асобнае выданне аповесці «Пад схіленым дрэвам» (раней публікавалася толькі ў часопісах). «Пад схіленым дрэвам» — невялікая аповесць пра жыцце простага чалавека. Так здаецца спачатку, але насамрэч, усё куды больш складана. Аўтар звязвае ў сваім творы не толькі жыцці людзей аднаго пакалення, іх ўзаемасувязі і ўплывы адзін на аднаго. Клубок чалавечых лёсаў на фоне лёса маленькай вёскі, якіх з аднаго боку незлічоная колькасць на зямным абшары, а з другога — больш няма нідзе, бо гэтая вёска не проста хаты і людзі — гэта маленства самаго Уладзіміра Андрэевіча. Твор зачароўвае сваёй лаканічнай, летапіснай канкрэтыкай і бязмежнай любоўю да сваёй маленькай радзімы. Аповесць адзначана літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа ў 1997 годзе.

Пайшоў з жыцця Уладзімір Андрэевіч 28 кастрычніка 2020 года.

Уладзімір Паўлаў — паэт і празаік, чыя творчасць мае патрэбу ў пераасэнсаванні і новым чытанні, асабліва з боку маладога пакалення. Сціпласць у жыцці і высокая патрабавальнасць да сябе як да пісьменніка — вось адметныя рысы яго асобы.

У 2025 годзе мы будзем адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння нашага выдатнага пісьменніка-земляка У.А. Паўлава. ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А. Муравейкі” рыхтуе шырокую праграму мерапрыемстваў, якія дазволяць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю гэтага таленавітага аўтара. 2025 год стане не толькі годам памяці Уладзіміра Андрэевіча, але і часам, калі жыхары Любанскага раёна змогуць зноў адкрыць для сябе яго творчасць, пагрузіцца ў яго свет і пераасэнсаваць многія аспекты яго твораў.

Шаноўныя прыхільнікі беларускай літаратуры!

Запрашаем вас на сардэчную літаратурную сустрэчу пад назвай “За сівым туманам, сваім пакланюся гадам”, прысвечаную юбілею нашага славутага пісьменніка-земляка Уладзіміра Андрэевіча Паўлава.

Гэты вечар стане магчымасцю акунуцца ў свет ягоных твораў, напоўненых мудрасцю, любоўю да роднай зямлі і глыбокімі разважаннямі пра жыццё.

У рамках праграмы пройдуць “Паўлаўскія чытанні”. Сустрэча адбудзецца 24 кастрычніка ў 15:00 у ДУ “Любанская дзіцячая школа мастацтваў”. Мы збярэмся, каб паслухаць успаміны сяброў і калег Уладзіміра Андрэевіча, прачытаць вершы, урыўкі з яго кніг і абмеркаваць яго ўплыў на сучасную беларускую літаратуру. Будзе магчымасць задаць пытанні гасцям свята і падзяліцца ўласнымі думкамі. На свяце будзе прысутнічаць сын пісьменніка Сяргей Паўлаў, які падзеліцца асабістымі ўспамінамі і адкажа на пытанні.

Прыходзьце з сэрцам, напоўненым цікаўнасцю і павагай да нашага земляка! Уваход вольны.

Залатая восень у пазалоце сонца падаравала Любаншчыне суквецце літаратурных талентаў. Лічыце самі. 30 верасня – вядомы беларуска-польскі паэт-дэмакрат Уладзіслаў Сыракомля. 21 кастрычніка – зорка паэтычнага небасхіла Іван Андрэевіч Муравейка. 7 лістапада – вядомы публіцыст і краязнавец – Анатоль Чабаганаў-Статкевіч. 4 снежня – пісьменніца і паэтэса Нiна Васiльеўна Маеўская. Яркай зоркай на небасхіле літаратурный Любаншчыны гарыць імя Уладзіміра Андрэевіча Паўлава, якому 25 кастрычніка споўнілася б 90 гадоў.

З нагоды слаўных дат – 24 кастрычніка – праходзіць літаратурная вандроўка нашых славутых землякоў на Любаншчыну. Гэтае культурнае мерапрыемства, арганізаванае з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і творчасці мясцовых аўтараў, сабрала шматлікіх аматараў слова. Удзел у ім прымаюць Таццяна Дасаева, прафесар журналістыкі БДУ, дачка слыннага настаўніка і паэта Міколы Жука. Мікалай Мікуліч, навуковец, літаратурны крытык, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сын У.А. Паўлава – Сяргей Уладзіміравіч Паўлаў. Сын А.В. Чабаганава- Статкевіча – Андрэй Анатольевіч Чабаганаў.

Праект “Любаншчына літаратурная” ставіць перад сабой амбіцыёзную задачу – зацікавіць шырокую аўдыторыю беларускай літаратурай, прадставіць багацце твораў нашых пісьменнікаў і стварыць жывую платформу для дыялогу паміж творцамі і чытачамі. Сённяшнія сустрэчы сталі чарговым крокам на шляху да гэтай мэты, дазволіўшы ўдзельнікам паглыбіцца ў свет беларускага слова і адкрыць для сябе новыя імёны і творы.

Сёння ўдзельнікі літаратурнага турнэ, што праходзіць у межах праекта “Любаншчына літаратурная”, зрабілі знакавыя прыпынкі ў вёсках Паўстынь, аграгарадку Таль і горадзе Любані.

Літаратурная вандроўка пачалася з вёскі Паўстынь Слуцкага раёна. Там удзельнікі наведалі могілкі і ўшанавалі памяць таленавітага Міколы Жука, які пісаў на беларускай мове. А затым адправіліся ў Паўстынскую сярэднюю школу, дзе сёння навучаецца 32 вучні. Тут удзельнікі турнэ мелі магчымасць пагутарыць пра творчасць таленавітага Міколы Жука. Яго дачка, Таццяна Дасаева, падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра бацьку, пра яго жыццёвыя шляхі і выпрабаванні, якія яму разам з яе маці давялося пераадолець. Дыялог атрымаўся па-сапраўднаму цікавым і пазнавальным.

Працяг тут https://guk-luban.net.by/?p=13739

 

 

Мы запрашаем на мерапрыемствы:

Форма і назва мерапрыемства Дата правядзення Месца правядзення Адказны, кантактны нумар
Час патрыятычнай паэзіі “Вялікая Айчыная вайна ў творчасці  Ул. Паўлава”
03.09 Пачатак у 12.00 Камунараўская сельская бібліятэка Бышык Н.Г. Тэл. 36021
Выстава-партрэт “Я аддуль, дзе Залессі, Замошшы” 21.10 Пачатак у 13.00 Дзіцяча-юнацкі сектар Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі Перагуд Н.І. Тэл. 68119
Літаратурны партрэт “Я прыйду да сваёй зямлі” 24.10 Пачатак у 13.00
Загальская сельская бібліятэка
Корзун Т.І. Тэл. 23217
Літаратурны вітраж “Я аддуль, дзе Залессі, Замошшы” 24.10 Пачатак у 12.00
Кузьміцкая сельская бібліятэка
Рагалевіч В.А. Тэл. 39057
Літаратурны вечар “Узлётная паласа паэта”
25.10 Пачатак у 14.00
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі
Шынкарэнка Г.В. Тэл. 69428
Літаратурны час “Каласы радкоў зямных трывог” 25.10 Пачатак у 11.00 Урэцкая гарпасялковая бібліятэка Капачэня С.М. Тэл. 52474
Выстава-партрэт “На сініх лугах маленства” 25.10 Пачатак у 14.00 Забалацкая сельская бібліятэка Верамейчык А.А. Тэл. 37738
Час паэзіі “Каласы радкоў” 25.10 Пачатак у 16.00 Камунараўская сельская бібліятэка Бышык Н.Г. Тэл. 36021
Літаратурныя чытанні “Не адрываючыся ад роднай зямлі” 25.10. Пачатак у 13.00 Асавецкая сельская бібліятэка Караленя С.А. Тэл. 35348
Громкія чытанні “Ні дня без верша!” 25.10 Пачатак у 15.00 Соснаўская сельская бібліятэка, філіял №38 Серпінская Н.Г. Тэл. 47817
Творчы партрэт “Сын палескай вёскі” 25.10 Пачатак у 14.00 Тальская сельская бібліятэка Бокшыц І.М. Тэл. 46180

Прапануем анатаваны спіс твораў У. Паўлава:

Паўлаў, У. Дазор на Сухой мілі. Выбранае [Тэкст] : аповесці / У. Паўлаў ; маст. В.Р. Прыешкін. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 238с.

У зборнік уключаны аповесці “Чуж-чужаніца”, “Пажарніца”, “Радзімкі”. У свой час яны былі адзначаны прэміямі рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва. Яны палюбіліся юным чытачам займальным сюжэтам, незвычайнымі прыгодамі. Высакароднымі ўчынкамі галоўных герояў.

 

Павлов, В. Тайна бункера № 7: Повесть. – Минск, Маст. літ., 1972. – 76 с.

Гэта кніга аб’ядноўвае две аповесці: “Дозор на сухой миле», “Тайна бункера № 7”. Дзея ў аповесці “Дозор на сухой миле» праходзіць падчас Вялікай Айчынай вайны. Аўтар без прыкрас расказвае пра жыццё сялян пад час нямецкай акупацыі. Вайна несла з сабой гібель і разбурэнне, ні з чым не параўнальныя нягоды і ахвяры, смяротную стомленасць. Але было і іншае — яна будзіла лепшае ў чалавеку: высакароднасць, самаадданасць, самахвярнасць. Галоўны герой аповесці, Толя, губляе пад час аблавы маці, і праз некаторы час уходзіць ў партызаны. Праз яго жыццё ў атрадзе аўтар разпавядае пра дзейнасць партызанаў на тэрыторіі Любанскога раёна, легендарным востраве Зыславе.

Аповесць “Тайна бункера № 7” Пасля вайны ў вясковую школу вёскі Засмужжа прыходзіць ліст ад грамадзяніна Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі Ханке Лінке. У ім ён распавядае аб сваім браце, які загінуў у лесе Пажарніца, каля злавеснага бункера № 7, гаворыць аб тым, што брат не быў фашыстам, і каб рабяты адшукалі яго магілу.

Паўлаў, У.А. Згадка на дабро : Вершы, забаўлянкі-пазнаванкі, загадкі, паэма-казка / У.А. Паўлаў. – Мінск : Маст.літ., 2004. – 111с.: іл.

Героі гэтай кнігі — дапытлівыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Яны адкрываюць край, у якім жывуць, пазнаюць птушак і звяроў. Расліны і кветкі. Разгадваюць загадкі, а іх аж 130. Лятаюць у Адваротны Свет і ў космас. Праўда. Пакуль у паэме-казцы. Вучацца працы.

 

 

Паўлаў У. Гадавое кальцо: Вершы. – Мінск : Маст. літ., 1986. – 111 с.

Вершы гэтага зборніка найбольш сюжэтныя, бладныя. У іх — водглас вайны, трывожнае слова пра небяспеку, што завісла над светам, штодзённыя, шчаслівыя і журботныя турботы, якімі жыве чалавек. А гэта і радасць нараджэння, і развага ў сталы поўдзень, жарт і ўсмешка.

 

 

Паўлаў, У.А. Колькі гусей убачыў Яўсей : Вершы, загадкі, казкі / У.А. Паўлаў. – Мінск: Юнацтва, 1994. – 63 с.

У казцы “Пра Янку, Анку і казак вязанцы” героі трапляюць у незвычайную краіну, дзе нават дрэвы растуць каранямі ўверх. У іншай казцы “Вада ў ступе ” распавядаецца, як звяры хацелі зварыць кашу і таўклі крупы. У кнігу ўвайшлі таксама вершы і загадкі.

 

 

Паўлаў, У. Яжэліха : Аповесці. – Мінск: Маст. літ., 1993. – 352 с., [1] л. парт.

Жанчына з чатырма дзяцьмі засталася сам-насам з вялікай вайной. Захаваць дзяцей, выжыць самой амаль немагчыма, калі навокал столькі агню і смерці. Застацца чалавекам у неймаверна цяжкіх абставінах жанчыне-маці дапамагае людскасць. Пра гэта аповесць «Яжэліха», што дала назву кнізе. Астатнія творы, уключаныя ў кнігу, таксама сцвярджаюць высокае празначэнне чалавека.

 

 

Паўлаў, У.А. Далягляд : Вершы і паэмы / У.А. Паўлаў. – Мн.: Беларусь, 1964. – 83с.

Лірычны герой гэтага зборніка занепакоены лёсам міру, лёсам роднага краю. У паэме “Вернасць” малады паэт гаворыць пра пасаду чалавека на зямлі, пра яго адданасць абавязку, вернасці, каханню.

 

 

Паўлаў, У.А. Светацені : Вершы / У.А. Паўлаў. – Мінск: Беларусь, 1967. – 76 с.

Гэты зборнік паэзіі — роздум над складанымі праявамі жыцця, чалавечымі ўзаемаадносінамі. Многія радкі кнігі прысвечаны роднаму краю, маці, каханню.

 

 

Паўлаў, У.А. Узлётная паласа : Вершы / У.А. Паўлаў. – Мінск: Маст.літ., 1960. – 67с.

«Узлётная паласа» — першая кніга аўтара. Яна тэматычна разнастайняя. Паэт шчыра і задушэўна разказвае аб прыродзе роднага края, аб жыцці і працы моладзі. Але асноўная тэма — слаўныя справы савецкіх лётчыкаў, іх цікавыя, насычаныя незабыўнымі падзямі будні. Вершам уласціва цеплыня і лірычнасць.

 

Паўлаў, У.А. Сляза на вейцы : Вершы / Ул.А. Паўлаў. – Мн.: Маст.літ., 1982. – 86 с.

У зборніку — вершы пра светлы край дзяцінства, адгалоскі вайны, жаночую любоў. Аўтар высмейвае недахопы, якія сустракаюцца ў жыцці. А галоўнае — жадае людзям дабра і міру.

Комментарии закрыты.